Польшча збіраецца будаваць газаправод, каб менш залежыць ад Расіі

Пра намер пабудаваць газаправод паміж Польшчай і Нарвегіяй паведаміла польская газавая кампанія PGNiG. Такім чынам Варшава спадзяецца паменшыць залежнасць Польшчы ад расійскага газу.

 



Польская дзяржаўная газавая кампанія PGNiG плануе пабудаваць газаправод паміж Польшчай і Нарвегіяй, каб паменшыць залежнасць краіны ад расійскага газу. Чакаецца, што рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць ужо да 2022 года забяспечыць штогадовыя пастаўкі газу ў Польшчу ў аб'ёме некалькіх мільярдаў кубаметраў, паведамляе www.dw.com.

Новы газаправод павінен увайсці ў эксплуатацыю менавіта да 2022 года, паколькі менавіта тады мінае тэрмін кантракту PGNiG з расійскім "Газпромам". У цяперашні час Польшча закупляе ў "Газпрома" 10,2 млрд кубаметраў газу ў год з неабходных краіне 16 млрд кубаметраў.

"Да 2022 мы хочам мець тэхнічную магчымасць для транспарціроўкі некалькіх мільярдаў кубаметраў газу з Поўначы", — гаворыцца ў паведамленні PGNiG, апублікаваным у чацвер, 28 студзеня.

Дзякуючы газаправоду з Нарвегіі з прапускной здольнасцю каля 5 млрд кубаметраў у год і газавым тэрміналу на 5 млрд кубаметраў у год, Польшча здольная задаволіць усю патрэбу імпартнага газу, на 100% замяшчаючы пастаўкі з Расіі, адзначае www.radiopolsha.pl.

Каментаваць