Полк «Азоў» паведаміў пра наступ на Новаазоўск

Вайскоўцы ўкраінскага палка «Азоў» раніцай 10 лютага пачалі наступальную аперацыю ў бок Новаазоўску ў Данецкай вобласці.



Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на старонцы палка ў сацыяльнай сетцы «Укантакце».
 
 
«Па стане на 8:00 быў заняты н.п. Шырокіна. Высокая інтэнсіўнасць вядзення агню. З абодвух бакоў прымяняецца зброя рознага калібру. Вораг задзейнічаў бронетэхніку. Расійская авіяцыя тройчы пералятала мяжу, аднак удар па нашых сілах не наносіла. «Азоў» разгортвае наступ на Саханку», — гаворыцца ў паведамленні.
 
 
У наступным паведамленні гаворыцца, што полк ўзяў першы блокпост ў напрамку Саханкі — «праціўнік адступае». Далей ідзе шэраг паведамленняў, якія кажуць пра тое, што вайскоўцы прасоўваюцца на ўсход у напрамку Саханкі, якая знаходзіцца прыкладна ў 15 км ад Новаазоўску.
 
 
У адным з паведамленняў гаворыцца, што вайскоўцы дасягнулі Паўлапаля і ідуць на штурм Акцябра. Праз усяго паўгадзіны ваенныя даюць справаздачу аб узяцці чарговага пункту — пасёлка Камінтэрнава, які знаходзіцца ўсяго ў шасці кіламетрах ад Саханкі.
 
 
«Над Камінтэрнава лунае ўкраінскі сцяг. Па Шырокіна зачышчаем другі блок-пост. «Азоў» разгортвае поўнамаштабны наступ. Па ўсёй лініі фронту ідуць жорсткія баі», — гаворыцца ў новым паведамленні.
 
 
Раней у самаабвешчанай Данецкай народнай рэспубліцы (ДНР) выказвалі здагадку, што ўкраінскія вайскоўцы рыхтуюць наступ на Новаазоўск. «На ўсходняй ускраіне Марыупаля зафіксавана прыбыццё калоны ўкраінскай бронетэхнікі з больш чым 20 адзінак. Засяроджванне украінскім камандаваннем дадатковых сіл на гэтым участку з'яўляецца прыкметай падрыхтоўкі штурму абарончых пазіцый апалчэння, размешчаных у раёне Новаазоўску», — заявіў 8 лютага журналістам прадстаўнік «Мінабароны ДНР» Эдуард Басурын. 

Каментаваць