Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Польскія ўлады перасаджваюцца на электракары

Польшча запланавала, што да 2025 года ў дзяржаўных установах палова ўсіх аўто будзе электрычнай.

www.pixabay.com



Міністэрства энергетыкі Польшчы запланавала, што да 2025 года ў дзяржаўных установах палова ўсіх аўтамабіляў будзе электрычнай. Такім чынам дзяржаўная адміністрацыя павінна сваім прыкладам прасоўваць ідэю пераходу на электратранспарт.

Аднак гэтыя планы прыйдзецца памяняць, паколькі ідэю не падтрымалі самі чыноўнікі. Паводле іх, замена настолькі вялікай колькасці аўтамабіляў за такі кароткі час нерэальная найперш з-за коштаў.

Напрыклад, BMW i3 каштуе як мінімум 150 тысяч злотых (36 тысяч долараў), Nissan Leaf — 120 тысяч злотых (29 тысяч долараў). Іншая перашкода — гэта недастатковая колькасць станцый падзарадкі ў Польшчы.


Электракар BMW i8. Фота econet.ru


Распараджэнне наконт электрычных аўто адносіцца да ўсіх узроўняў дзяржаўнай адміністрацыі. Муніцыпальныя ўлады катэгарычна адмовіліся, заявіўшы, што для іх гэта дадатковая фінансавая нагрузка і мінімальная карысць. У сувязі з гэтым ведамства энергетыкі вымушана мяняць свой план, і замена аўтамабіляў будзе абавязковай толькі для багатых муніцыпалітэтаў, у якіх наспела праблема забруджанага паветра, такіх, як Варшава ці Кракаў. Будзе таксама паніжаны абавязковы адсотак электрамабіляў.

 

www.radyjo.net



Каментаваць