Польшча. Мэр-гей і вядзьмарка

Роберт Бедронь, мэр польскага гораду Слупск, вядомы сваёй нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй. А яшчэ ён вырашыў даць амністыю Трыне Папістэн, жыхарцы Слупска, якую гарадскія ўлады забілі ў далёкім 1701 годзе.
Роберт Бедронь. Фота: queer.hr

Роберт Бедронь. Фота: queer.hr



Прычына — у незвычайнасці яе судовай справы. 88-гадовую жыхарку мястэчка спалілі на вогнішчы за тое, што яна быццам бы займалася чараўніцтвам, і нават заключыла дамову з д’яблам.

Мэр лічыць, што справа была цалкам сфабрыкаваная, і гэта павінна давесці новая следства.

Амністыяй вядзьмаркі Бедронь не абмежаваўся. У бліжэйшы час адной з вуліц горада будзе нададзена імя Трыны. Прэса піша, што рэвізія справы Папістэн стане прававым прэцэдэнтам і запусціць працэс рэабілітацыі іншых польскіх вядзьмарак — ахвяр сярэднявечнай інквізіцыі.

Праўда, гараджане асцярожна ставяцца да такой ініцыятывы свайго мэра. На муніцыпальным сайце ідэя з’яўлення на гарадской мапе вуліцы, названай у гонар вядзьмаркі, знайшла падтрымку толькі ў 22 працэнтаў рэспандэнтаў.

Адмоўна ўспрынялі навіну са Слупска і польскія клерыкалы. На сайце аднаго з правых выданняў з’явіўся заклік адправіць на вогнішча самога мэра Слупска.


Паводле польскай прэсы


Каментаваць