Польшча паніжае пенсійны ўзрост

Жанчыны будуць выходзіць на пенсію ва ўзросце 60 гадоў, а мужчыны — 65 гадоў.


Сейм прыняў прэзідэнцкі законапраект аб паніжэнні пенсійнага ўзросту ў Польшчы. Згодна з законам, жанчыны будуць выходзіць на пенсію ва ўзросце 60 гадоў, а мужчыны — 65 гадоў.

У цяперашні час пенсійны ўзрост у Польшчы складае 67 гадоў, незалежна ад полу, паведамляе «Польскае радыё». Прэзідэнцкі закон адмяняе пенсійную рэформу, якая ўступіла ў сілу 1 студзеня 2013 году.
Першае чытанне прэзідэнцкага законапраекта адбылося ў снежні мінулага году.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць