Польшча плануе экспартаваць зуброў у іншыя краіны ЕС

Польскія спецыялісты гатовыя дапамагчы ў аднаўленні месцаў пражывання гэтых жывёл.
pixabay.com

pixabay.com



Польшча плануе экспартаваць зуброў са сваёй часткі Белавежскай пушчы ў краіны Еўрапейскага саюза. Польскія спецыялісты гатовыя дапамагчы ў аднаўленні месцаў пражывання гэтых жывёл.

«Польшча славіцца зубрамі, якіх ёй удалося захаваць. Сваім вопытам яна хацела б падзяліцца з іншымі краінамі», — сказаў міністр аховы навакольнага асяроддзя Ян Шышка (Jan Szyszko).

Шышка паведаміў, што міністэрства выйшла з прапановай аднаўлення папуляцыі гэтых жывёл у іншых краінах, бо сотні гадоў таму зубры вадзіліся на тэрыторыі ўсё Еўропы.

Паводле польскага міністра, ён запрапанаваў сваім калегам з краін ЕС дапамогу ў адраджэнні папуляцыі магутных жывёл.

Пакуль што на прапанову польскага Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя адгукнулася Балгарыя.

Міністр Шышка паведаміў, што гэтая краіна хоча прыняць трох самцоў і тры самкі. Цяпер Варшава чакае адказу з іншых краін ЕС.


www.radyjo.net


Каментаваць