Як вядома, Ісламская дзяржава пачала знішчэнне старажытнага Асірыйскага горада Німруд. На жаль, гэта не першае падобнае злачынства.



Тры гады таму Талібан узарваў у Афганістане дзьве іспалінскія (55 і 37 метраў) скульптуры Буды, высечаныя ў скалах.

Звычайна, калі тлумачаць падобныя дзікунскія акцыі, прыгадваюць суру 37 “Пастроеныя ў шэрагі” Карана, аяты 83-96, дзе Госпад знішчае выявы “няправільных” багоў. З сурамі лёгка пазнаёміцца, каб пераканацца, што яны, сапраўды, калі вырваныя з кантэксту, дазваляюць падобную трактоўку.

Але ці не грашылі тым самым хрысціяне? Прыгадаем іканаборчы перыяд у Візантыі. Ці больш блізкія па часе падзеі ў Цурыху (1524, па закліку Цвінглі) ці ў Антверпене, дзе падчас рэлігійнага паўстання пратэстантаў былі знішчаны помнікі мастацтва ў 5 500 цэрквах і манастырах?

Можа, гэта такі злы рок, цяжкія стагоддзі? У мусульман сёння 15 Джумада аль-уля 1436 году. У еўрапейскіх хрысціян гэта здарылася ў XVI стагоддзі...

Хай разумны Бог кожнага веравызнання спыняе руку варвараў. А зараз — некалькі ілюстрацый.

Абмеркаванне:

  • Аляксей
  • 2015-03-06 16:22:54
Хто хоча больш пра Німруд убачыць:
https://www.google.by/search?q=nimrud+pictures&client=firefox-a&hs=JkB&rls=org.mozilla:be:official&channel=sb&tbm=isch&tbo=u&source=univ&sa=X&ei=5Hv5VOviBoW6UYXCgJgG&ved=0CBoQsAQ&biw=1024&bih=637
Кожная карцінка - інтэрактыўная, вядзе звычайна да якой-небудзь англамоўнай публікацыі.

Каментаваць