Прадчуванне трэцяга Майдану

Пасля таго, як cтала вядома, што перамір'е працягнута да 30 чэрвеня, камандзір батальёну «Данбас» Сямён Сяменчанка заклікаў сабрацца ў нядзелю ля адміністрацыі, каб «паглядзець у вочы ўсенародна абранаму прэзідэнту». 



«Украіне не здрадзім! 

 
У нядзелю, 29 чэрвеня ў 11:00 добраахвотнікі батальёна Данбас з разгорнутымі дзяржаўнымі сцягамі прыбудуць у Кіеў. У адміністрацыю прэзідэнта Украіны. Мы хочам паглядзець у вочы ўсенародна абранаму прэзідэнту і зрабіць усё, каб ён пачуў Данбас і адзіную Украіну. Заклікаем усіх нашых братоў і сясцёр, усіх украінцаў стаць побач з намі ў гэты дзень плячом да пляча. Цяпер усё залежыць толькі ад нас. У нас няма іншай краіны і ва Украіне няма нікога акрамя нас. Слава Украіне! 
 
 
P.S. Мы на сваёй зямлі, таму ў гэты дзень прыйдуць тыя, хто яшчэ не стаў вайскоўцам. Прыйдуць без зброі. Прыйдуць як шараговыя грамадзяне Украіны», — напісаў у сваім Facebook Сямён Сяменчанка. 

Каментаваць