Прадпрымальнікі пратэстуюць

У Кіеве на Майдане зноў стаяць намёты. Прадпрымальнікі пратэстуюць супраць новай рэдакцыі Падатковага кодэксу, а газеты спрачаюцца, ці перарастуць гэтыя пратэсты ў нешта іншае. Пра асаблівасці новага Майдану журналіст «НЧ» Алег Новікаў размаўляе з кіеўскім палітолагам Юрыем Дакукіным.

— Чаму прадпрымальнік выйшлі на вуліцу?



У Кіеве на Майдане зноў стаяць намёты. Прадпрымальнікі пратэстуюць супраць новай рэдакцыі Падатковага кодэксу, а газеты спрачаюцца, ці перарастуць гэтыя пратэсты ў нешта іншае. Пра асаблівасці новага Майдану журналіст «НЧ» Алег Новікаў размаўляе з кіеўскім палітолагам Юрыем Дакукіным.

— Чаму прадпрымальнік выйшлі на вуліцу?

— Тут ёсць дзве супярэчнасці. Пачаць трэба з таго, што новы Падатковы кодэкс — гэта не справа злога Януковіча. Урад кіруецца інструкцыямі Міжнароднага валютнага фонду, які за крэдыты настойвае на фінансавай і бюджэтнай дысцыпліне. У тым ліку МВФ патрабаваў разабрацца з падатковым хаосам. Новы падатак для прадпрымальнікаў на самай справе не такі ўжо і вялікі: ён складае некалькі сотняў грыўняў. Аднак тут сваю справу зрабілі апазіцыйныя паліттэхнолагі. Гэта другая супярэчнасць, паколькі апазіцыя ў нас быццам празаходняя і шануе міжнародныя фінансавыя інстытуты.

—Вылічыце, што пратэсты на Майдане з'яўляюцца справай каманды Юліі Цімашэнка?

— Цяперашнія пратэсты зроблены пад адну капірку з іншымі пратэстамі Юліі. Пасля прыходу Януковіча да ўлады апазіцыя рэгулярна спрабуе справакаваць нейкія масавыя акцыі на сацыяльную тэматыку, каб пасля надаць ім палітызаваны антыўрадавы фармат. Па такой формуле праходзіла кампанія за адстаўку міністра адукацыі Дзмітрыя Табачніка. Пасля была кампанія супраць новай рэдакцыі Працоўнага кодэксу, якую народ не зразумеў, паколькі і па старому кодэксу ў нас ніхто не працуе. Калі вы паглядзіце на склад ініцыятыўных груп тых кампаній, вы лёгка знойдзеце прозвішчы людзей, якія сёння кіруюць ініцыятывамі бізнесменаў.

— Аднак акцыі прадпрымальнікаў маюць сапраўды больш масавы характар, чым «антытабачная кампанія» або кампанія супраць новага Працоўнага кодэксу.

—У 1990-я гады з-за эканамічнага калапсу вялікі працэнт украінцаў пайшоў у прыватны бізнес. Дасюль ІП — гэта масавая з'ява. Таму пратэсты прадпрымальнікаў сапраўды выклікалі жывы інтарэс. Аднак пасля таго, як у лагеры пачалі з'яўляцца рознага кшталту палітыкі, народ заняў абыякавую пазіцыю. Акрамя таго, маніфестанты ігнаруюць праблемы бюджэтнікаў, якія баяцца, што з-за адсутнасці падаткаў у бюджэце ім не будуць плаціць заробкі.

— Ці былі ў арганізатараў Майдану спробы надаць пратэстам больш шырокую сацыяльную базу?

— Так. Апазіцыя актыўна прасоўвае лозунг пра тое, што на праблему прадпрымальнікаў трэба глядзець у комплексе. Гэта дэманстрацыя таго, як буйны капітал у выглядзе Партыі Рэгіёнаў вырашае праблемы за кошт іншых сацыяльных груп. Тут ёсць рацыя. Аднак наўрад ці самі прадпрымальнікі жадаюць такой пастаноўкі пытання і нават прыяднання больш масавых саюзнікаў. Напрыклад, яны адмовіліся ад падтрымкі прафсаюзаў. Калі б Федэрацыя прафсаюзаў вывела сваіх сяброў на плошчу, яны б за кошт масавасці навязалі пратэстам новыя лозунгі. Аднак паколькі прафсаюзы ў нас больш праўладныя, натуральна, апазіцыя не хоча іх прысутнасці.

— Ці ёсць у пратэстантаў нейкі каардынацыйны орган?

— Зараз лагер не мае адзінага кіраўніцтва, хаця на такую ролю прэтэндуе група «Выратаванне прадпрымальнікаў». На Майдане ёсць і групы, якія падтрымліваюць Януковіча, аднак патрабуюць адстаўкі адыёзных міністраў яго кабінету. Другая пазіцыя — папросту шукаць кампраміс з уладамі. Нарэшце, ёсць ідэя стварэння на хвалі пратэстаў асобнай палітычнай партыі бізнесменаў. Ёсць і аранжавыя, якія мараць пра новы Майдан. Як заявіла Юлія Цімашэнка, Майдан-2 параніў Януковіча, а Майдан-3 даб'е яго. Аднак да сапраўднага Майдану яшчэ вельмі далёка. Гэта адчуваецца па настрою грамадства, па тым, як рэагуе на выступ культурнае асяроддзе, што думае правінцыя, дзе пратэсты вельмі слабыя.

—Як улада ставіцца да пратэстаў?

—Рэакцыя накіраваная на тое, каб не дапусціць павялічэння ўдзельнікаў пратэстаў за кошт іншых сацыяльных катэгорый і раскалоць саміх мітынгуючых.

Медыя, якія блізкія да Партыі Рэгіёнаў, увесь час паказваюць агульны план лагернага гарадку, каб усе пабачылі яго сціплыя памеры. Вельмі ахвотна вядуць рэпартажы з лагеру, калі яго наведвае нейкі палітыкан, які даўно сябе дыскрэдытаваў. Даюць слова рознага кшталту партыйным лідэрам, каб справакаваць канфлікты ў кіраўніцтве прадпрымальніцкага руху.

— Як адрэагавалі партыі другога эшалону на Майдан-3?

— Нацыяналісты з аб'яднання «Свабода» падтрымалі акцыі, што, натуральна, прынесла шмат радасці піяршчыкам Партыі Рэгіёнаў. Выява на экране Галічыніна з партрэтамі Бандэры — лепшая гарантыя таго, што прадпрымальнік з Усходняй Украіны пратэст праігнаруе. Падтрымалі пратэсты ўсе партыі былога аранжавага спектру, паколькі іх электаральная вотчына — гэта Цэнтральная і Усходняя Украіна, дзе нямала людзей выжываюць за кошт перапродажу тавараў. У цікавую пастку трапіла Кампартыя, якая ўваходзіць у склад ураду і адначасова дэкларуе сябе абаронцам малых прадпрымальнікаў. Спачатку камуністы асудзілі пратэсты, паколькі іх арганізатары, па іх словах, «невытворчы сегмент бізнесу, спекулянты». Зараз на месцах яны намагаюцца быць больш асцярожнымі.

— Якімі могуць быць вынікі цяперашніх падзей?


Калі б гэтыя акцыі адбыліся напярэдадні мясцовых выбараў 31 кастрычніка, яны б маглі паўплываць на іх вынікі. Падазраю, што іх і рыхтавалі да выбараў, паколькі першыя пратэсты пачаліся ўвосень. Аднак зараз ужо занадта позна, таму заўважна на рэйтынг улады акцыі не паўплываюць. Магчыма, праўда, адбудзецца адстаўка некалькіх міністраў, напрыклад Міхаіла Бродскага. З іншага боку, тое, што прадпрымальнікі дабіліся, каб Януковіч наклаў вета на кодэкс, — добры прыклад для іншых сацыяльных груп. Знак таго, што пратэставаць усё ж варта. Патэнцыйна з-за праблемы новых камунальных коштаў яны будуць гатовыя выйсці на вуліцу. Аднак тут шмат залежыць ад таго, ці зробіць БЮТ высновы з правалу Майдану-3, перш за ўсё, ці прызнае, што твары старых палітыкаў са старым аранжавым дыскурсам хутчэй адпужваюць людзей.
 

Каментаваць