Пракуратура Пецярбурга вырашыла праверыць кліп «Ленінграда»

Пракуратура Санкт-Пецярбурга праверыць відэакліп гурта "Ленінград" на песню "У Піцеры — піць" наконт прапаганды алкагалізму.


Нагадаем, дэпутат заканадаўчага сходу Пецярбурга Яўген Марчанка зрабіў на гэты конт запыт.

 

Паводле слоў дэпутата, ён атрымаў адказ на свой запыт, у якім паведамляецца, што распачатая праверка. Гэты ліст падпісаў намеснік пракурора горада Аляксандр Чубыкін, удакладніў дэпутат.

 

Марчанка ў пачатку мая раскрытыкаваў кліп "У Піцеры — піць". Паводле слоў дэпутата, відэа "ганьбіць" Санкт-Пецярбург. "Я яго паглядзеў, там суцэльныя мацяршчына і п'янства на экране", — наракаў дэпутат.

 

Рух "Рок-Петраград" заклікаў не прасоўваць кліп у інтэрнэце, таму што ён прапагандуе "нездаровы і некультурны лад жыцця". Новую песню гурта "Ленінград" таксама раскрытыкаваў музыка Юры Лаза.

 

Разам з тым старшыня гарадскога камітэта па турызме Віктар Конанаў падзякаваў гурт за кліп. Паводле яго слоў, пасля прагляду кліпа ў людзей павінна з'явіцца жаданне наведаць Пецярбург.

 

Лідар гурта "Ленінград" Сяргей Шнураў раней напісаў у сваім "Інстаграм", што "новы кліп групоўкі "Ленінград" "У Піцеры — піць"— пра геаграфію душы, тапонімы духу і экзістэнцыйны турызм".





Паводле ВВС

Фота кадры з кліпа "В Питере — пить"


Каментаваць