Прэм'ер-міністр Зімбабвэ, галоўны канкурэнт Мугабэ, назваў выбары «падманам»

Морган Цвангіраі абвінавачвае прэзідэнта Мугабэ ў фальсіфікацыі выбараў і папярэджвае, што падтасаваныя вынікі могуць  абрынуць краіну ў крызіс.



Морган Цвангіраі, прэм'ер-міністр Зімбабвэ, назваў выбары, якія толькі што завяршыліся, «фіктыўнымі»  і «велізарным фарсам», калі інфармацыя аб парушэннях у працэсе выбараў і маніпуляцыях разнеслася па ўсёй краіне.
 
 
Звяртаючыся да СМІ ў чацвер, кандыдат у прэзідэнты ад Руха за дэмакратычныя перамены (MDC) апісаў галасаванне ў сераду, як «кепскае» і папярэдзіў, што незаконныя вынікі справакуюць сур'ёзны крызіс у краіне.
 
 
«Давер да выбараў быў азмрочаны адміністрацыйнымі і прававымі парушэннямі, якія ўплываюць на законнасць іх выніку», — сказаў Цвангіраі.
 
 
Назіральнікі кажуць пра значныя фальсіфікацыі на карысць дзейнага 89-гадовага прэзідэнта Роберта Мугабэ, які кіруе краінай ужо 33 гады. Выбары прэзідэнта прайшлі ў краіне ў нядзелю, афіцыйныя вынікі могуць быць аб'яўлены не раней, чым праз пяць дзён пасля іх правядзення. Паводле неафіцыйных дадзеных, распаўсюджаных СМІ Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, перамогу ў выбарах атрымаў цяперашні прэзідэнт Мугабэ.

Каментаваць