Прэс-сакратар Пуціна: Мы будзем рабіць сітуацыю яшчэ больш напружанай

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў распавёў у інтэрв'ю карэспандэнту Бі-Бі-Сі Джону Сімпсану пра адносіны Расіі з Захадам у сувязі з Украінай.  



Карэспандэнт спытаўся ў Пяскова, чым выкліканыя варожыя выпады з удзелам расійскай авіяцыі на межах краінаў-чальцоў НАТА. Чаму іх стала настолькі шмат і дзеля чаго Расія «вядзе гэтую гульню». 
 
 
Дзмітрый Пяскоў: Усё пачалося з дзяржаўнага перавароту ва Украіне. Дзяржаўнага перавароту  у прамым сэнсе гэтага выказвання. Дзяржаўнага перавароту, які быў зрэжысаваны і неадкладна падтрыманы вядомымі краінамі Захаду. Гэты выпадак для гісторыі стаў надзвычайным, ён паўплываў на ход падзей у Еўропе, таму што адбыўся ў самым сэрцы Еўропы. Пасля гэтага Расія ўжо не магла заставацца нейтральнай. І менавіта пасля гэтага сітуацыя стала вельмі напружанай.
 
 
Бі-Бі-Сі: А ці не Расія сваімі паводзінамі зрабіла яе вельмі напружанай?
 
 
Дзмітрый Пяскоў: Мы будзем і далей рабіць яе яшчэ больш напружанай, калі будуць закрануты нашы інтарэсы. Чым даўжэй будзе існаваць пагроза нашым нацыянальным інтарэсам, тым даўжэй мы будзем адказваць.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць