Прэзідэнт Польшчы ўсё ж такі падпісаў закон, які забараняе адмаўляць «злачынствы ўкраінскіх нацыяналістаў»

Анджэй Дуду 6 лютага падпісаў абноўлены закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, які прадугледжвае пакаранне за заявы аб саўдзеле палякаў у Халакосце ды адмаўленне «Валынскай разні». 
Бацькі ўкранскага нацыяналізму, пашана да якіх у Польшчы зараз можа абыйсціся дорага...

Бацькі ўкранскага нацыяналізму, пашана да якіх у Польшчы зараз можа абыйсціся дорага...


Раней Дуда заявіў, што мае намер адправіць дакумант у Канстытуцыйны суд, каб там спраўдзілі, ці не абмяжоўвае ён свабоду слова.

Мы таксама маем права быць адчувальнымі, таксама маем права на гістарычную праўду, таксама маем права, каб нас ацэньвалі аб'ектыўна, сыходзячы з фактаў, — патлумачыў польскі прэзідэнт.

Нагадаем, што папраўкі  ў закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці прадугледжваюць штраф і турэмны тэрмін (да трох год) за адмаўленне «злачынстваў украінскіх нацыяналістаў» супраць палякаў падчас ІІ Сусветнай вайны, а таксама за публічныя заявы пра саўдзел палякаў у Халакосце. 

Супраць паправак у законе выступілі Ізраіль, Украіна і ЗША. Негатыўна выказалася таксама частка польскай інтэлігенцыі.


meduza.io



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць