«Прэзідэнт, старшыня ВР, в.а. прэм'ера і лідары апазіцыі цалкам страцілі кантроль над сітуацыяй у краіне»

Дэпутаты фракцыі Партыі рэгіёнаў стварылі ўнутры фракцыі антыкрызісную дэпутацкую групу. Пра гэта гаворыцца ў заяве Сяргея Цігіпка, размешчанай у Facebook.



Сяргей Цігіпка


"Дэпутаты фракцыі Партыі рэгіёнаў заяўляюць аб стварэнні ўнутры фракцыі антыкрызіснай дэпутацкай групы", - заявіў ён.
 
 
"Мы запрашаем усіх народных дэпутатаў, незалежна ад іх партыйнасці, далучыцца да сумеснай працы па рэалізацыі заяўленых крокаў у парламенце. Гаворка ідзе пра лёс краіны. Будзьце адказнымі", - заявіў ён.
 
 
Ён таксама заявіў аб неабходнасці перавыбраць спікера Вярхоўнай Рады.
 
 
"Лічу, што сёння першачарговымі крокамі з'яўляюцца: Неадкладна змяніць спікера. Старшынёй Вярхоўнай Рады павінен стаць дэпутат ад апазіцыі" , - заявіў ён.
 
 
"Тэрмінова абраць прэм'ер-міністра, кандыдатура якога будзе падтрымана ўсімі фракцыямі. Новы кіраўнік Кабінета міністраў у той жа дзень павінен прадставіць членаў урада і план першачарговых дзеянняў" , - лічыць Цігіпка.
 
 
"Стварыць следчую дэпутацкую камісію па расследаванні ўсіх парушэнняў, якія прывялі да чалавечых ахвяр", - адзначыў Цігіпка.
 
 
"Прэзідэнт, старшыня Вярхоўнай Рады, в.а. прэм'ера і лідэры апазіцыі цалкам страцілі кантроль над сітуацыяй у краіне і не прапануюць ніякіх рашэнняў, здольных супакоіць краіну. Іх бяздзейнасць прыводзіць да ўзмацнення супрацьстаяння і чалавечых ахвяр", - лічыць ён.
 
 
"Неабходныя неадкладныя рэальныя крокі па ўрэгуляванні крызісу ў краіне, а не бачнасць перамоваў" , - дадаў ён.
 
 
Сяргей Цігіпка — украінскі палітык, намеснік старшыні Партыі рэгіёнаў з сакавіка 2012 года, народны дэпутат са снежня 2012 года, віцэ-прэм'ер з 9 снежня 2010 да 24 снежня 2012. Да 2012 года ўваходзіў у топ-10 самых багатых украінцаў па версіі Forbes, у цяперашні час займае 12-ю пазіцыю ў топ-100.
 
 
pravda.com.ua

Каментаваць