Прэзідэнт Украины фармуе кола ўдзельнікаў мірнага плана на Данбасе

Сёння Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў сустрэчу са старшынёй Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргеем Тарутам. У ходзе сустрэчы асноўная ўвага была ўдзелена абмеркаванню мірнага плана прэзідэнта для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе, паведамляе афіцыйны сайт прэзідэнта Украіны.



Кіраўнік дзяржавы не выключае магчымасці правядзення круглага стала ў Данецку з удзелам розных бакоў канфлікту, якія падтрымліваюць мірны план.

 

«Нам перамовы для перамоваў не патрэбныя», — заявіў Пётр Парашэнка. — Наш мірны план павінен стаць базай для далейшай дээскалацыі канфлікту. Тэрарысты павінны скласці зброю».

 

Як вядома, мірны план прэзідэнта Украіны прадугледжвае прызнанне Расійскай Федэрацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, спыненне тэрарыстамі агню і стварэнне выратавальнага калідора для мірнага насельніцтва, якое не ўдзельнічае ў канфлікце.

Каментаваць