Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Пры выбуху дома ў Нікалаеве загінулі тры чалавекі (відэа)

Па словах жыхароў дома, пах газу быў адчувальны яшчэ напярэдадні здарэння. Па іх словах, уладальнік кватэры, дзе адбыўся выбух, нават выклікаў газавую службу.



Аднак, па версіі галоўнага інжынера "Нікалаеўгазу", магчымай прычынай выбуху магло стаць наяўнасць выбуховага рэчыва ў адной з кватэраў, перадае УНІАН. Ён таксама адзначыў, што на месцы здарэння няма характэрнага паху газу. Гэта, на яго думку, сведчыць пра тое, што наўрад ці гаворка ідзе пра выбух газу.

Нагадаем, выбух у шматкватэрным доме цалкам разбурыў тры верхнія паверхі дзевяціпавярховага жылога дома.

Фота — УНІАН  


Каментаваць