Пуціна — у Барнаул!

Сібірскія сепаратысты крытычна ўспрынялі заклік экс-міністра МНС Сяргея Шайгу перанесці сталіцу Расійскай Федэрацыі ў Сібір.

Фраза Шайгу (ён цяпер займае пасаду губернатара Маскоўскай вобласці), якая выклікала столькі эмоцый у расійскім соцыуме, гучыць у арыгінале так: «Сталіцу трэба пераносіць кудысьці далей, у Сібір, мне так здаецца». Па словах будучага губернатара, сталічныя функцыі лагічна было б перадаць аднаму з сібірскіх гарадоў, «каб уся Расія не ператварылася ў адну вялікую Маскву».



Сібірскія сепаратысты крытычна ўспрынялі заклік экс-міністра МНС Сяргея Шайгу перанесці сталіцу Расійскай Федэрацыі ў Сібір.

Фраза Шайгу (ён цяпер займае пасаду губернатара Маскоўскай вобласці), якая выклікала столькі эмоцый у расійскім соцыуме, гучыць у арыгінале так: «Сталіцу трэба пераносіць кудысьці далей, у Сібір, мне так здаецца». Па словах будучага губернатара, сталічныя функцыі лагічна было б перадаць аднаму з сібірскіх гарадоў, «каб уся Расія не ператварылася ў адну вялікую Маскву».

Ініцыятыва адразу атрымала розныя ацэнкі. Прычым, у абарону свайго пункту гледжання часам прыводзяцца самыя эксцэнтрычныя аргументы. Так, некаторыя апаненты пражэкту Шайгу кажуць, што сталічная метраполія ў Сібіры не рэальная, «паколькі буйныя гарады ў такіх халодных шыротах наогул «нерэнтабельныя». Гэтыя гарады ствараліся «штучна», пры каманднай савецкай эканоміцы, і цяпер яны змушаны ціха паміраць.

З другога боку, некаторыя прыхільнікі таго, каб адабраць у Масквы сталічны статус, заклікаюць суайчыннікаў быць не горшымі за казахаў: як вядома, Назарбаеў пайшоў на перанос сталіцы з Алма-Аты ў Астану. На іх думку, не падтрымаць задуму Шайгу — значыць засведчыць адсутнасць у Расіі палітычнай волі, гатоўнасці рэалізоўваць глабальныя праекты, у тым ліку праграму рэінтэграцыі краін постсавецкай прасторы. «Калі мы не можам рашыцца на тое, каб адправіць Пуціна ў Барнаул, ці здольныя мы на геапалітычны прарыў?» — задаецца пытаннем адзін з патрыятычных сайтаў.

Важна таксама адзначыць наяўнасць шматлікіх каментараў, аўтары якіх не вераць у праўдзівасць слоў Шайгу. «Прапановы пра перанос сталіцы можна разглядаць толькі як папулісцкую ідэю, якая нядрэнна глядзіцца ў СМІ і працуе на папулярнасць тых, хто з ёй выступае. Таму сур’ёзна ставіцца да падобных ідэй не варта, яны разлічаны больш на нейкі эпатаж, на прыцягненне ўвагі» («Новы Рэгіён»).

Аднак нават самыя заўзятыя крытыкі ідэі адправіць Пуціна з яго апаратам за Уральскі хрыбет прызнаюць, што пытанне Масквы трэба вырашаць. Сталіца гіпертрафавана расце. І смокча пры гэтым сокі з рэгіёнаў, што ў выніку выклікае цэнтрабежныя працэсы. Пры гэтым самі сталічныя ўлады прызнаюць масу нязручнасцяў: аўтамабільныя коркі, дрэнная экалогія, шматтысячныя пратэстныя мітынгі...

Другі комплекс праблем звязаны з тым, што ўсе апошнія гады з-за кепскай дэмаграфіі і міграцыі ў еўрапейскую частку Расіі ідзе скарачэнне насельніцтва Сібіры (прычым пераважна рускага насельніцтва). І перанос сталіцы ў гэты рэгіён — самы простыя сродак стрымаць адмоўныя дэмаграфічныя і міграцыйныя трэнды.

Не дарма ўзніклі больш практычныя кампрамісныя варыянты. Дэпутат Дзярждумы Роберт Шлегель лічыць, што ў цяперашняй сталіцы мела б сэнс б пакінуць прэзідэнта і яго адміністрацыю, а вось урад можна перанесці ў іншы горад.

Яшчэ адзін цікавы аспект праблемы — відавочны рост грамадзянскай свядомасці ўнутры маскоўскай кальцавой. Шматтысячныя мітынгі падчас апошняй зімы выклікалі асацыяцыі з падзеямі пачатку 1990-х гадоў, калі пазіцыя маскоўскай публікі вырашыла лёс СССР. Гэта прымушае эліту падумваць пра расійскі варыянт Канберы або Бразіліі.

У гэтым плане можна прагназаваць, што дыскусія пра новую сталіцу не закончыцца, якім б ні былі вынікі цяперашняга раўнду дуэлі паміж тымі, хто за пераезд, і тымі, хто супраць.

Не дарма дэбаты наконт тэзісаў Шайгу выклікалі вялікую насцярожанасць сярод прыхільнікаў сібірскай дзяржаўнасці, якія вельмі актыўныя апошнім часам. Літаральна за 5 гадоў рух «сібіракоў» выйшаў за рамкі краязнаўчага і культурнага клубу і набыў правобраз палітычнага руху. Важным этапам стаў апошні перапіс насельніцтва ў Расі. Сібіракі дабіліся ўключэння ў рэестр этнасаў, якія пражываць у краіне, народнасці «сібірак». Такімі сябе запісалі прыкладна 4 мільёна.

Апошнім заўважным крокам стала кампанія за тое, каб надаць Сібіры статус культурнай аўтаноміі.

Адзін з лідараў руху так фармулюе мэты аўтаноміі: «Чалавек у кожным кутку Сібіры павінен атрымліваць той жа пакет дзяржаўных паслуг, што і жыхар сталіцы. Гэта тычыцца транспарту, адукацыі, медыцыны ў першую чаргу. Для гэтых мэтаў ствараецца сібірская нацыянальна-культурная аўтаномія, якая дазволіць згуртаваць вакол сябе аднадумцаў. Узняцце рэгіянальнага патрыятызму, жаданне жыць менавіта ў сваім рэгіёне, а не ехаць жыць і працаваць у Маскву, сумесныя напрацоўкі рашэнняў і прасоўванне іх праз выбарных прадстаўнікоў».

Дэбаты ў цэнтральнай Расіі некаторыя бачаць як пачатак новага вітку каланіялізму сібірскай прасторы. Вось што піша адзін з сібірскіх блогераў: «Нікуды Масква не дзенецца, досыць паглядзець на сетку жалезных і аўтамабільных дарог. Роля буйнога цэнтра Маскве ў любым выпадку гарантавана… Затое дзесьці на абшарах Сібіры ёсць тэрыторыі, не загаджаныя дзейнасцю ўрада. Яны вырашылі вандраваць. Праўда, ніхто не дасць гарантыі, што сітуацыя не паўторыцца ў будучыні, але гэта потым, а пакуль можна на новым месцы аддаць сваім людзям вялікія кавалкі зямлі, адабраныя ў мясцовага насельніцтва, загнаць абслугу працаваць на іпатэку, карацей, зноў вяршкі збіраць і дыхаць чыстым паветрам. Час перабірацца туды, дзе ёсць паляванне і рыбалка, цішыня і спакой».

У Сібіры баяцца прытоку ў іх край арміі маскоўскіх чыноўнікаў, якіх яны характарызуюць як непрадуктыўны клас. Вось прыклад тыповай думкі сібірскага аўтанаміста: «Забаўна, што за перанос сталіцы выступаюць грамадзяне, якія за ўсё сваё нікчэмнае жыццё цвіка не забілі. Вы ж, спадары, за апошнія 20 гадоў ніводнага заводу, ніводнай фабрыкі, ніводнай дарогі не пабудавалі! Ні аўтамабіля, ні самалёта!»

Цікавая думка пра тое, што перанос сталіцы ў Сібір здольны выклікаць на паўночна-заходніх межах РФ рэнесанс настальгіі па рэспубліканскай традыцыі Наўгародскай рэспублікі і ўзмацніць у грамадскай дыскусіі вектар на карысць інтэграцыі Еўрапейскай часткі РФ у склад Еўрасаюзу. Сібіракі баяцца, што ў такім выпадку паўторыцца гісторыя часоў грамадзянскай вайны, калі цэнтрам адраджэння імперскай Расіі выпадкова стала Сібір, дзе да ўлады прыйшоў адмірал Калчак. Вярхоўны кіраўнік Расіі (так называў сябе Калчак) пры гэтым не вельмі цырымоніўся не толькі з дэмакратычнымі інстытутамі, аднак і з сібірскімі «абластнікамі».

Між тым, не ўсе лічаць, што Сібір павінна цурацца прапановы стаць цэнтрам рускай дзяржаўнасці. Томск гатовы змагацца за статут расійскай сталіцы. Пра гэта заявіў па слядах выступу Шайгу мэр горада. Ён лічыць, што Томск мае патэнцыял для барацьбы за статут сталіцы РФ. «Томск — унікальны горад. І ў маштабах Сібіры, і ў маштабах усёй нашай краіны. У нас ёсць магчымасці і жаданне змагацца за статут расійскай сталіцы», — прыводзіць «Інтэрфакс» словы кіраўніка горада.

Праўда, пры гэтым у заяве мэра ўтрымліваецца апазіцыйны падтэкст. Мэр у сваёй рэкламнай заяве таксама нагадаў, што Томску ўласцівыя рысы еўрапейскага горада.

 

Каментаваць