Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Заходнія спецслужбы збіраюць у расіян «біялагічны матэрыял». Для чаго?

30 кастрычніка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў сустрэчу з Радай па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека. Там кіраўнік Расіі адказваў на пытанні праваабаронцаў.
Самай інтрыгоўнай фразай, якую выдаў Пуцін тычылася таго, што замежнікі збіраюць у Расіі «біялагічны матэрыял»:

«Вы ведаеце, што біялагічны матэрыял збіраецца па ўсёй краіне. Прычым па розных этнасах і людзях, якія пражываюць у розных геаграфічных пунктах Расійскай Федэрацыі. Вось пытанне — гэта навошта робяць? Робяць мэтанакіравана і прафесійна.

Мы такі вось аб'ект вельмі вялікай цікавасці. Нам трэба, вядома, без усялякіх страхаў да гэтага ставіцца. Яны няхай робяць, што яны хочуць, а мы павінны рабіць тое, што мы павінны».
На наступны дзень заяву Пуціна пракаментаваў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Спецслужбы Расіі маюць інфармацыі пра збор некаторымі эмісарамі і няўрадавымі арганізацыямі біялагічнага матэрыялу прадстаўнікоў розных расійскіх этнасаў», — сказаў ён.

Дык што такое меў на ўвазе Пуцін? Адзіная адказу пакуль не мае ніхто, затое выказваецца мноства версіі. І навуковых, і больш падобных да тэорый змовы.

Закупы ВПС ЗША

Яшчэ летам на сайце дзяржаўных закупак ЗША з’явілася навіна, што вучэбнае авіяцыйнае камандаванне ВПС ЗША збіраецца набываць узоры РНК (рыбануклеінавая кіслата) — жывых тканак расіян еўрапеоіднай расы.

Аднак амерыканцы былі зацікаўленыя толькі ў набыцці 12 узораў РНК і 27 узораў сінавіяльнай абалонкі, якая прыпрацоўвае неабходную для сустраваў сінавіяльную вадкасць. Указвалася, што прыём донараў з Украіны не дапускаецца.

Для чаго гэта ўсё, не паведамлялася.

Доктар біялагічных навук, біяінфарматык Міхаіл Гельфанд сказаў, што гэта рабілася для распрацоўкі тэрапіі генетычных дэтэрмінантных хваробаў суставаў.

Па словах Гельфанда, па біяматэрыяле немагчыма зрабіць біязброю, бо генетычна людзі надта падобныя адзін на аднаго і гэта выключае магчымасць знішчыць прадстаўнікоў адной нацыі.

«Гэта нейкая мярзотная хлусня», — сказаў навуковец.

Этнічная зброя

Ураджэнец Беларусі, намеснік старшыні камітэта Савета Федэрацыі па абароне і бяспецы Франц Клінцэвіч выказаў думку, што такім чынам амерыканцы рыхтуюць біялагічную зброю.

«Розныя па этнічнай прыкмеце людзі па-рознаму рэагуюць на біялагічную зброю, таму збор і адбываецца ў розных этнасаў», — сказаў Клінцэвіч.

«На Захадзе ўсё вывяраюць да дробязяў. Калі ўжо прымяняць біялагічную зброю, то з упэўненасцю», — дадаў ён. На думку Клінцэвіча, заходнія спецслужбы рыхтуюцца да біялагічнай вайны.

Падобнае меркаванне выказваюць і некаторыя вучоныя. Навуковы супрацоўнік Інстытута марфалогіі чалавека Сяргей Савельеў выказаў здагадку, што такім чынам спрабуюць стварыць «этнічную зброю». На ягоную думку, пры сённяшніх тэхналогіях стварыць этнічную зброю можна за 2—3 гады.

«Работы ў галіне стварэння этнічнай зброі былі пачаты каля 30 гадоў таму. Яна разлічана на тое, каб вылучыць некаторыя фрагменты ДНК, якім арганізаваць вірусныя інфекцыі, якія будуць звязвацца і біць канкрэтна па тых ці іншых этнічных груп. Гэта значыць, забіваць мэтанакіравана. Кажуць, такія «штучкі» могуць быць прыгатаваныя нават індывідуальна», — адзначыў Савельеў.

Для вывучэння генетычнай рознасці

Дырэктар кампаніі Genotek генетык Валерый Ільінскі пацвердзіў, што збор генетычных дадзеных у Расіі сапраўды праводзіцца.

«Наколькі я ведаю, на тэрыторыі нашай краіны ёсць два цэнтры, адзін у Маскве, а іншы ў Пецярбургу, якія займаюцца зборам біяматэрыялаў самых розных народаў Расіі і адпраўляюць іх сваім калегам у ЗША. Асноўная мэта гэтых даследаванняў, мяркуючы па тых публікацый, якія з'явіліся за апошнія гады, заключаецца ў вывучэнні генетычнай разнастайнасці розных этнасаў у Расіі, у пошуку адрозненняў паміж імі, у тым ліку і таго, якія хваробы іх паражаюць, і ў апісанні гэтых адрозненняў», — сказаў Ільінскі.

Адметна, што ў 2014 годзе стартаваў праект «1000 геномаў Расіі». Біяматэрыялы адпраўляліся ў Цэнтр геномнай біяінфарматыкі Дабржанскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Яго дырэктарам працуе амерыканец Стэфан Джэймс О’Браен, які раней кіраваў лабараторыяй геномнай разнастайнасці ракавага інстытута Нацыянальнага інстытута здароўя ЗША.

Можа быць, менавіта з гэтага і зляпілі падобную тэорыю змову.

Паводле Нашай Нівы

Каментаваць