Пуцін: Аб'екты ў Крыме захапілі «мясцовыя сілы самаабароны»

Людзі ў камуфляжнай форме, якія ўзялі пад кантроль шэраг аб'ектаў у Крыме, з'яўляюцца прадстаўнікамі "мясцовых сіл самаабароны". Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у Нова-Агарове на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падзеям ва Украіне.



"Гэта былі мясцовыя сілы самаабароны. Удзел у іх падрыхтоўцы мы не прымалі", - сказаў ён наконт невядомых узброеных людзях, апранутых у форму расійскай арміі, якія блакуюць у Крыме ваенные аб'екты, адміністратыўныя будынкі ды інш.   
 
 
Пуцін заявіў, што ў Кіеве удзельнікаў атрадаў самаабароны Майдану рыхтавалі інструктары ў Літве і ў Польшчы, звярнуўшы ўвагу на добрую тэхнічную забяспечанасць і арганізацыю такіх атрадаў. "Чаму вы думаеце, што ў Крыму павінна быць горш?", - сказаў прэзідэнт Расіі, падкрэсліўшы пры гэтым, што Расія не прымала ніякага ўдзелу ў падрыхтоўцы атрадаў самаабароны ў Крыме. Яны, маўляў, маглі ў любой краме набыць гэтую амуніцыю.
 
 
З гэтай нагоды ў сеціве нарадзіўся жарт: "Дзярджэп ЗША паведаміў МЗС РФ, што нічога не ведае пра авіяносец, 17 баявых караблёў і 3 субмарыны, якія ўвайшлі ў Чорнае мора. Хутчэй за ўсё, гэта сілы самаабароны Майдану, кажуць амерыканскія дыпламаты". 

Каментаваць