Пуцін: казаць аб удзеле Расіі ў аперацыі супраць ІД рана

Казаць пра магчымы ваенны ўдзел Расіі ў барацьбе з экстрэмісцкай групоўкай "Ісламская дзяржава" пакуль рана, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.



Нагружаны расійскі дэсантны карабель


Дзеючая ў Сірыі і Іраку групоўка прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй у многіх краінах, уключаючы Расію.

"Казаць пра тое, што мы гатовыя сёння гэта зрабіць... пакуль рана. Але мы і так аказваем Сірыі досыць сур'ёзную падтрымку і тэхнікай, і падрыхтоўкай вайскоўцаў, узбраеннем нашым", — сказаў Пуцін.

Паводле яго слоў, эфектыўнасць дзеянняў амерыканскай ваеннай кааліцыі супраць ІД пакуль невысокая.

У чацвер Белы дом заявіў, што вывучае непацверджаныя звесткі аб тым, што Масква магла адправіць у Сірыю сваіх вайскоўцаў і ваенную авіяцыю, паведамляе ВВС.

Па словах прадстаўніка Белага дома Джоша Эрнэста, любая ваенная дапамога ўраду Башара Асада будзе дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне.

20 жніўня ў Басфоры быў заўважаны цяжка нагружаны расійскі дэсантны карабель класа "Тапір" "Мікалай Фільчанкаў", на якім, як мяркуецца, знаходзіліся грузавікі і бронетэхніка для сірыйскіх уладаў.

Каментаваць