Пуцін: Магчыма, ва Украіне паўстала «новая дзяржава»

Паколькі частка ўкраінцаў і заходнія партнёры сцвярджаюць, што ва Украіне адбылася рэвалюцыя, а не пераварот, то можна лічыць, што ў выніку рэвалюцыі паўстала новая дзяржава, як гэта было з Расіяй у 1917 годзе, заявіў расійскі прэзідэнт падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай сітуацыі ва Украіне.



Пры гэтым ён падкрэсліў, што, з такога пункту гледжання, міжнародныя дакументы, падпісаныя Украінай да рэвалюцыйных падзей, у тым ліку - і Будапешцкі мемарандум, губляюць сваю сілу. 
 
 
Праўда, калі паглядзець на сітуацыю з пункту гледжання расійскага прэзідэнта, то атрымаецца, што разам з страчанымі міжнароднымі гарантыямі Украіна, стаўшы «новай дзяржавай», звольнілася і ад усіх даўгавых абавязацельстваў перад знешнімі крэдыторамі - у тым ліку, і Расіяй. Цяпер яна можа нацыяналізаваць маёмасць расійскіх суб'ектаў гаспадарання, размясціць у сябе ядзерную зброю і абвесціць незаконным знаходжанне Чарнаморскага флоту на яе тэрыторыі. 

Каментаваць