Пуцін: неабходна адбіраць маёмасць, здабытую незаконным шляхам

Адказнасць за зніжэнне ўзроўню карупцыі ляжыць на кіраўніках рэгіёнаў, ім трэба ўдасканальваць механізмы для процідзеяння гэтай з'яве, заявіў расійскі прэзідэнт на пасяджэнні прэзідыума прэзідэнцкага Савета па супрацьдзеянні карупцыі, паведамляе РІА Навіны.



Фота РІА Навіны


"Адказнасць за зніжэнне ўзроўню карупцыі ляжыць на кіраўніках рэгіёнаў РФ, неабходна адбіраць маёмасць і актывы, здабытыя незаконным шляхам", — заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні антыкарупцыйнага савета.

"Яшчэ раз падкрэслю: адказнасць за зніжэнне ўзроўню карупцыі на тэрыторыях нясуць кіраўніка суб'ектаў федэрацыі. Трэба ўдасканальваць і такі антыкарупцыйны механізм, як канфіскацыя і зварот у даход дзяржавы маёмасці, набытай на незаконныя або сумнеўныя грошы, у тым ліку з улікам міжнародна-прававых нормаў трэба вяртаць актывы, нелегальна або незаконна выведзеныя ў іншыя юрысдыкцыі", — сказаў Пуцін.

Разам з тым учора на ВВС выйшла расследаванне, прысвечанае маёмасці Пуціна.

Расійскі палітолаг і публіцыст Станіслаў Бялкоўскі адзначыў, што маёмасць Уладзімера Пуціна ацэньваецца ў 40 мільярдаў долараў. Гэтыя актывы знаходзяцца не толькі ў Расіі, але і за ее межамі, напрыклад, у Іспаніі. Былы расійскі бізнесмен Сяргей Калеснікаў, які працаваў з Пуціным у мэрыі Санкт-Пецярбурга ў 80-я гады, прыгадваў, што ўжо тады будучы прэзідэнт РФ здзяйсняў сумнеўныя здзелкі з удзелам крымінальных элементаў, прыгадвае www.svaboda.org.

Каментаваць