Пуцін прызнаў, што рэферэндум у Крыме праводзіўся пад кантролем "зялёных чалавечкаў".

Гта было агучана падчас прамой тэлефоннай лініі з жыхарамі Расіі, якая адбываецца сёння.



"За спіной сіл самаабароны Крыма, вядома, сталі нашы вайскоўцы. Яны дзейнічалі вельмі карэктна, але рашуча і прафесійна" , — заявіў Пуцін.
 
Паводле прэзідэнта РФ, "па -іншаму правесці рэферэндум адкрыта, сумленна, годна і дапамагчы людзям выказаць сваё меркаванне было немагчыма".  
 
Пуцін сказаў, што расійскія ваенныя павінны былі абараніць насельніцтва. "Каб не было танкаў, каб не было баявых падраздзяленняў нацыяналістаў і людзей з крайнімі поглядамі і добра ўзброеных аўтаматычнай зброяй" , — заявіў ён.
 
Нагадаем, раней Пуцін катэгарычна адмаўляў прысутнасць расійскіх вайскоўцаў у Крыме , якія выдавалі сябе за самаабарону .
 
Цяпер ён гэтак жа заяўляе, што на паўднёвым усходзе Украіны няма расійскіх вайскоўцаў.
 
" Лухта гэта ўсё. Няма на ўсходзе Украіны ніякіх расійскіх падраздзяленняў , няма адмысловых службаў , няма інструктараў . Гэта ўсё мясцовыя грамадзяне . І лепшым доказам гэтаму з'яўляецца тое , што людзі ў прамым сэнсе слова знялі маскі" , — сказаў ён.
 

Каментаваць