Пуцін «прызнаўся ў чалавечнасці» і цяпер «жанаты толькі на Расіі»

Многія назіральнікі ў Расіі палічылі, што развод нават палепшыць імідж кіраўніка дзяржавы.



Аляксей Сергіенка. З серыі «Найдабрэйшай душы чалавек»


Вольга Крыштаноўская, напрыклад, назвала тое, што здарылася «крокам у кірунку да дэмакратыі». Як яна тлумачыць, Пуцін мог хаваць перыпетыі свайго сямейнага жыцця колькі заўгодна, «але ён аддаў перавагу паказаць, што таксама чалавек, якога можа спасцігнуць няшчасце». «Ён выбраў празрыстасць»,падагульніла сацыёлаг.

 

У тым жа духу разважае грамадскі дзеяч Марыя Гайдар: «Гэта нейкі крок насустрач праўдзе, насустрач натуральнаму стану рэчаў. На жаль, людзі часам разводзяцца, у тым ліку і кіраўнікі дзяржаў. Але гэта такое прызнанне, можна сказаць, у чалавечнасці».

 

А на думку палітолага Уладзіміра Злацінава, Пуцін «праявіў мужнасць у чалавечым плане». «Напэўна, рашэнне давалася яму вельмі нялёгка, таму што Пуцінпалітык, для якога тэма асабістага жыцця была закрытай»,сказаў ён РІА «Новости». Зараз будзе цікава назіраць за новым вобразам кіраўніка дзяржавы, мяркуе Злацінаў. «Зацвердзіцца вобраз  прэзідэнта, які працуе на краіну, думае пра краіну і жанаты на ёй»,дадаў эксперт.

Варта адзначыць, што тут адно з двух: або «крок у кірунку дэмакратыі» або «жанаты на Расіі».

Абмеркаванне:

  • Юнак
  • 2013-06-07 22:59:55
Так - так... Вось як па-рознаму можна бачыць сэнс таго, што адбываецца! Што тут скажаш - вельмі цікавы погляд на дэмакратыюі і спосабы паляпшэння прэзідэнцкага іміджу.

Каментаваць