Пуцін выключыў магчымасць вайны паміж Украінай і Расіяй

Вайны паміж Расіяй і Украінай быць не можа, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. «Я зыходжу з таго, што гэта немагчыма», — сказаў Пуцін падчас «прамой лініі», адказваючы на пытанне жыхароў прыгранічнага з Украінай горада Гукава.



«Жывіце спакойна», — дадаў Пуцін.

Ён адзначыў, што «там былі пэўныя эксцэсы, звязаныя з тым, што даляталі снарады да нашай тэрыторыі». «Але і тут я сыходжу з таго, што гэта, хутчэй за ўсё, можна аднесці да выпадковасцяў, да няшчасных выпадкаў, а не да спробам з сумежнай тэрыторыі нанесці нейкую шкоду нашым грамадзянам альбо аб’ектам інфраструктуры», — падкрэсліў кіраўінк Расіі.

У той жа час ён у чарговы раз заявіў, што ва Украіне «няма расійскіх войскаў».

«Расійскіх войскаў на Украіне няма», — заявіў Пуцін, адказваючы на пытанне Ірыны Хакамады, пра даклад забітага апазіцыянера Барыса Нямцова аб войсках РФ на Данбасе.

Па словах Пуціна, пра гэта лепш за ўсё сказаў начальнік Генеральнага штаба ўкраінскай арміі на сустрэчы са сваімі замежнымі калегамі: «Мы не ваюем з расійскай арміяй».

Як вядома, у студзені начальнік Генштаба ВСУ Віктар Мужэнка сказаў, што украінскія Узброеныя сілы не змагаюцца з рэгулярнымі часцямі Узброеных сіл Расіі. Паводле яго слоў, Украіна валодае фактамі ўдзелу «асобных расійскіх вайскоўцаў у складзе незаконных узброеных фарміраванняў».

Як вядома, Расія перакідвае на Усход Украіны асобныя воінскія падраздзяленні, часцяком у форме без апазнавальных знакаў.

Каментаваць