Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Пытанні глабальнай бяспекі абмяркоўваюць у нямецкім Мюнхене

Удзельнікі абмяркуюць Брэксіт, будучыню Еўрасаюза і паразмаўляюць пра расійскую прапаганду.
У Мюнхене прадпрынятыя надзвычайныя меры бяспекі. Фота PAP/EPA/PHILIPP GUELLAND

У Мюнхене прадпрынятыя надзвычайныя меры бяспекі. Фота PAP/EPA/PHILIPP GUELLAND

Сёння ў Мюнхене пачалася міжнародная канферэнцыя, удзел у якой бяруць больш за 30 прэзідэнтаў і прэм’ер-міністраў, 50 кіраўнікоў дыпламатыі, 30 міністраў абароны, былыя паслы і незалежныя эксперты.

Канферэнцыю бяспекі ладзяць у сталіцы Баварыі штогод. Упершыню ў новай ролі яго наведвае віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс. Дарэчы, па словах назіральнікаў, галоўнай тэмай цяперашняй канферэнцыі стануць менавіта адносіны міжнароднай супольнасці са Злучанымі Штатамі пад кіраўніцтвам Дональда Трампа. Польшчу на форуме прадстаўляюць прэзідэнт Анджэй Дуда, а таксама міністр замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі.

Удзельнікі таксама абмяркуюць Брэксіт, будучыню Еўрасаюза і паразмаўляюць аб расійскай прапагандзе. Пойдзе мова і пра грамадзянскую вайну ў Сірыі.

www.radyjo.net


Каментаваць