Рада бяспекі ААН заўтра зноў збярэцца на абмеркаванне ўкраінскага пытання

Сітуацыю ва Украіне ў чарговы раз абямркуюць заўтра на Радзе бяспекі ААН, — паведамляе "5 канал". Ініцыятарамі новага абмеркавання пытання сталі Украіна і Літва.



Сустрэча будзе адкрытай. Прыняць у ёй удзел змогуць не толькі прадстаўнікі дзяржаў-чальцоў Рады бяспекі, але і няўрадавыя арганізацыі і грамадскія дзеячы. У прыватнасці, на пасяджэнне запрошаны лідар крымскотатарского народа Мустафа Джамілеў.

 

Гэта пасяджэнне Рады бяспекі ААН па ўкраінскім пытанні стане ўжо дзясятым з пачатку месяца. Папярэдняе адбылося ў пятніцу 28 сакавіка, і праходзіла ў закрытым рэжыме.

 

Таксама на гэтым тыдні сітуацыю ва Украіне абмеркавалі на Генеральнай Асамблеі ААН. Большасцю галасоў Асамблея падтрымала тэрытарыяльную цэласнаць Украіны.

Каментаваць