Рафіс Кашапаў спадзяецца на Нобелеўскую прэмію

Кандыдатура лідара Усетатарскага грамадскага цэнтра з горада Набярэжныя Чаўны была прапанавана татарскімі дыяспарамі шэрагу краін былога СССР на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру.



Рафіс Кашапаў: «Незалежнасць Татарстану — гэта, па-сутнасці, і ёсць ідэя міру»


На думку аўтараў ініцыятывы, Кашапаў з’яўляецца «сімвалам дэмакратыі ў Татарстане», абаронцам малых мусульманскіх народаў Расіі, правоў журналістаў і г.д. Між тым, апаненты Кашапава з гэтым не згодныя.

Нагадаем, што Рафіс Кашапаў з’яўляецца прызнаным лідарам сепаратыстаў Татарстана яшчэ з 1990-х гадоў. У 2009 годзе Кашапаў атрымаў умоўны тэрмін за маніфест «Стоп хрысціянізацыі!», які з’явіўся ў інтэрнэце за яго подпісам пасля скандалу ў адной з татарскіх радзільняў, дзе праваслаўны святар, быццам, прымусова хрысціў нованароджаных дзяцей.

Лідара Усетатарскага грамадскага цэнтра тады прызналі вінаватым у распальванні міжрэлігійнай варожасці і асудзілі на паўтара гады ўмоўнага пазбаўлення волі. Сам Рафіс ідэю свайго вылучэння на Нобеля падтрымаў. Паводле яго слоў, «незалежнасць Татарстану — гэта, па-сутнасці, і ёсць ідэя міру».

Каментаваць