Ірак. Апраўданы віцэ-прэм’ер Садама

Тарык Азіз — адзін з галоўных функцыянераў рэжыму іракскага дыктатара Садама Хусейна — выпушчаны на волю. Суд прызнаў яго невінаватым у падаўленні пратэстаў шыітаў, якія мелі месца ў 1999 годзе. Пратэсты былі выкліканыя таямнічым забойствам шыіцкага святара. Праўда, Тарыку Азізу радавацца рана. Ён застаецца фігурантам яшчэ дзвюх спраў: пакаранне смерцю групы камерсантаў, якія займаліся спекуляцый харчовымі прадуктамі, і ваенная аперацыя супраць курдаў.

Тарык Азіз — адзін з галоўных функцыянераў рэжыму іракскага дыктатара Садама Хусейна — выпушчаны на волю. Суд прызнаў яго невінаватым у падаўленні пратэстаў шыітаў, якія мелі месца ў 1999 годзе. Пратэсты былі выкліканыя таямнічым забойствам шыіцкага святара. Праўда, Тарыку Азізу радавацца рана. Ён застаецца фігурантам яшчэ дзвюх спраў: пакаранне смерцю групы камерсантаў, якія займаліся спекуляцый харчовымі прадуктамі, і ваенная аперацыя супраць курдаў. Адначасова іракскі суд у другі раз зацвердзіў смяротны прысуд для былога іракскага генерала Алі Хасана аль-Маджыда, якога ўся краіна ведае па мянушцы “хімічны Алі. Мянушку генерал атрымаў за бамбардзіроўку курдскага горада Халабджа хімічнымі снарадамі. У выніку атручэння пяць тысяч чалавек памерла. Увогуле падчас вайны з курдамі іракскае войска пад кіраўніцтвам генерала забіла 180 тысяч чалавек.
Па матэрыялах “Gazeta wyborcza (Польшча)

Каментаваць