Ірак. Генітальны джыхад

Іракскія ісламісты пратэстуюць супраць рашэння рэгіянальнага парламенту Курдскай Аўтаноміі, які па ініцыятыве праваабарончых арганізацый забараніў практыку пашкоджання жаночых геніталій, гаворка пра жаночае абразанне. Адпаведна стэрэатыпам, дзякуючы аперацыі жанчына быццам губляе цікавасць да сэксу і канцэнтруе ўсю ўвагу на сям’і. Практыка абразання, або, як яго называюць, FGM, існуе ў шматлікіх краінах Усходу. Прыняты іракскімі курдамі закон стаў першым законам супраць FGM у рэгіёне Блізкага Усходу. Нядзіўна, што яго прыняцце выклікала мабілізацыю кансерватараў.

Іракскія ісламісты пратэстуюць супраць рашэння рэгіянальнага парламенту Курдскай Аўтаноміі, які па ініцыятыве праваабарончых арганізацый забараніў практыку пашкоджання жаночых геніталій, гаворка пра жаночае абразанне. Адпаведна стэрэатыпам, дзякуючы аперацыі жанчына быццам губляе цікавасць да сэксу і канцэнтруе ўсю ўвагу на сям’і. Практыка абразання, або, як яго называюць, FGM, існуе ў шматлікіх краінах Усходу. Прыняты іракскімі курдамі закон стаў першым законам супраць FGM у рэгіёне Блізкага Усходу. Нядзіўна, што яго прыняцце выклікала мабілізацыю кансерватараў. На іх думку, пасля прыняцця закону ўсе сем’і ў Іраку могуць разваліцца з-за няверных жонак. «Ці хочаце вы згубіць сям’ю?» — такім чынам гучыць лозунг кампаніі, якую на днях распачалі кансерватары. У сваю чаргу, прыхільнікі новага закону спасылаюцца на ісламаведаў, якія за год да прыняцця рашэння спецыяльна разглядзелі гэта пытанне і вырашылі, што жаночае абразанне не адпавядае ісламскай традыцыі. Абразанне ўзнікла значна раней за з’яўленне ісламу.

Па матэрыялах «Jungle World» (Германія)

Каментаваць