Ірак. Шэкспір стаў іракскім пісьменнікам

Нацыянальны тэатр Іраку ў Багдадзе адаптаваў да мясцовых рэалій славутую п’есу Шэкспіра «Рамэа і Джульета». На думку іракскіх тэатралаў, «самая сумная гісторыя ў свеце» вельмі актуальна гучыць для Іраку, паколькі ў ёй асуджаецца бессэнсоўнае супрацьстаянне розных сацыяльных груп або кланаў, ахвярамі якой з’яўляюцца маладыя людзі, што належаць да іх. У іракскім выпадку Мантэкі і Капулеці выступаюць шыіты і суніты — самыя вялікія канфесіянальныя групы, якія ніяк не могуць знайсці кампрамісу.

Нацыянальны тэатр Іраку ў Багдадзе адаптаваў да мясцовых рэалій славутую п’есу Шэкспіра «Рамэа і Джульета». На думку іракскіх тэатралаў, «самая сумная гісторыя ў свеце» вельмі актуальна гучыць для Іраку, паколькі ў ёй асуджаецца бессэнсоўнае супрацьстаянне розных сацыяльных груп або кланаў, ахвярамі якой з’яўляюцца маладыя людзі, што належаць да іх. У іракскім выпадку Мантэкі і Капулеці выступаюць шыіты і суніты — самыя вялікія канфесіянальныя групы, якія ніяк не могуць знайсці кампрамісу. Рэжысёру спектаклю засталася самая дробяць: дадаць у п’есу больш іракскага антуражу, апрануць герояў у іракскія строі — і перад намі актуальная іракская драма двух закаханых: шыіцкай дзяўчыны і суніцкага хлопца. Прэм’ера п’есы ў Еўропе адбудзецца падчас Алімпійскіх гульняў у Лондане.

Паводле брытанскай прэсы

Каментаваць