Расія. Аблом у патрыётаў

Мякка кажучы, шок перажылі аматары расійскага нацыяналізму. Так званыя «далёкаўсходнія партызаны» аказаліся зусім не тымі, за каго іх успрымалі. Нагадаем, што на пачатку лета ўсю Расію абляцела сенсацыйная навіна: група хлопцаў з-пад Уладзівастоку пачала партызанскую вайну супраць рэжыму. Удзельнікі атрада забівалі міліцыянераў, рабілі падпалы аддзяленняў РАУС і г.д. Пра ідэйны профіль партызан было вядома мала.

Мякка кажучы, шок перажылі аматары расійскага нацыяналізму. Так званыя «далёкаўсходнія партызаны» аказаліся зусім не тымі, за каго іх успрымалі. Нагадаем, што на пачатку лета ўсю Расію абляцела сенсацыйная навіна: група хлопцаў з-пад Уладзівастоку пачала партызанскую вайну супраць рэжыму. Удзельнікі атрада забівалі міліцыянераў, рабілі падпалы аддзяленняў РАУС і г.д. Пра ідэйны профіль партызан было вядома мала. Хіба што існаваў невялікі тэкст у інтэрнэце, дзе сучаснае кіраўніцтва Расіі малявалася як антынародная ўлада алігархаў семіцкага паходжання, якую трэба змяніць любымі сродкамі. Аднак нават такой няпэўнай інфармацыі расійскім патрыётам хапіла, каб стварыць з партызан сапраўдны культ. Шматлікія нацыяналістычныя арганізацыі заявілі пра сваю падтрымку герыльі на Далёкім Усходзе, а некаторыя нават паведамілі, што таксама гатовыя ўзяцца за зброю і пайсці ў лясы (натуральна, гэта была медыйная качка). Між тым, тых хлопцаў у рамках маштабнай паліцэйскай аперацыі каго забілі, а каго схапілі. З часам стала больш вядома пра іх саміх і пра іх чын. У прыватнасці, днямі ў сеціве з’явіўся ролік з партызанамі, на якім сярод іншага фігуруе іх прывітанне братам на Паўночным Каўказе. Ёсць у спічы такія характэрныя фразы: «Ваша магутна імперыя — Расійская Федэрацыя — трымаецца цалкам на алкагалізме і баязлівасці. Аднойчы яна абрынецца, і вы разам з ёй у бездань зваліцеся. Вы можаце ашукваць гэтых лохаў, якія з-за рабскай сутнасці не могуць разгадаць вашу хлусню... Але вы не ашукаеце Усявышняга, бо Ён бачыць усе». Таксама ёсць інфармацыя, што адзін з лідэраў групы быў вахабітам. Такіх маналогаў цалкам хапіла, каб у вачах патрыётаў партызаны з герояў ператварыліся ў здраднікаў. Праўда, эксперты не выключаюць, што ролік мог быць правакацыяй ФСБ, якая зацікаўленая ў кампраметацыі паўстанцаў.

Па матэрыялах ЖЖ

Каментаваць