Расія. Адстаўка башкірскага нацыяналіста

Прэзідэнт Башкірыі Муртаза Рахімаў, як вядома, апошнім часам крытыкаваў федэральны цэнтр за спробы абмежаваць правы аўтаноміі, якой ён, дарэчы, кіруе самым аўтарытарным чынам. Мова ішла, між іншым, пра забарону выкладання ў школах башкірскай мовы, гісторыі і культуры. Адпаведнае заканадаўства ўступае ў сілу з восені гэтага года. Праўда, шмат хто казаў, што за незалежніцкай рыторыкай Рахімава стаяў банальны страх згубіць пасаду (губернатараў у Расіі прызначае прэзідэнт).

Прэзідэнт Башкірыі Муртаза Рахімаў, як вядома, апошнім часам крытыкаваў федэральны цэнтр за спробы абмежаваць правы аўтаноміі, якой ён, дарэчы, кіруе самым аўтарытарным чынам. Мова ішла, між іншым, пра забарону выкладання ў школах башкірскай мовы, гісторыі і культуры. Адпаведнае заканадаўства ўступае ў сілу з восені гэтага года. Праўда, шмат хто казаў, што за незалежніцкай рыторыкай Рахімава стаяў банальны страх згубіць пасаду (губернатараў у Расіі прызначае прэзідэнт). Гульня ў нацыяналізм павінна была прадэманстраваць Крамлю, што адстаўка Рахімава можа выклікаць выбух нацыяналістычных настрояў. Аднак у выніку Уфа пайшла на саступкі. Звольнены са сваёй пасады 41-гадовы Амазат Сагітаў, які выконваў функцыі кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. Сагітава лічылі галоўнай асобай антымаскоўскай змовы ў мясцовых эшалонах улады. Аналітыкі лічаць, што адстаўка Сагітава — гэта знак Маскве: “Давайце жыць дружна. Я больш сябе так паводзіць не буду. Цяпер мяч на баку Масквы.


Па матэрыялах “Независимой газеты (Расія)
 

Каментаваць