Расія. “Адзіная Расія” засылае троляў у сеціва

У ЦВК партыі “Адзіная Расія 25 жніўня прайшла зачыненая нарада з прадстаўнікамі рэгіянальных аддзяленняў, прысвечаная перадвыбарнай стратэгіі партыі ў інтэрнэце. На нарадзе была прызнана нездавальняльнай агульная сітуацыя з прадстаўніцтвам партыі ў сеціве. Як прыклад, група КПРФ у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте налічвае каля 70 тысяч “фрэдаў, а група сяброў “Адзінай Расіі — 4200. Такое ж становішча склалася ў сетках “Аднакласнікі і Facebook. Рэгіёнам рэкамендавалі павялічыць масавасць партыйных акаўнтаў у сацсетках.

У ЦВК партыі “Адзіная Расія 25 жніўня прайшла зачыненая нарада з прадстаўнікамі рэгіянальных аддзяленняў, прысвечаная перадвыбарнай стратэгіі партыі ў інтэрнэце. На нарадзе была прызнана нездавальняльнай агульная сітуацыя з прадстаўніцтвам партыі ў сеціве. Як прыклад, група КПРФ у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте налічвае каля 70 тысяч “фрэдаў, а група сяброў “Адзінай Расіі — 4200. Такое ж становішча склалася ў сетках “Аднакласнікі і Facebook. Рэгіёнам рэкамендавалі павялічыць масавасць партыйных акаўнтаў у сацсетках. Аднак самым цікавым стала пытанне кваліфікацыі і інструктажу адмысловых каментатараў. Гаворка пра троляў-адзінаросаў — спецыяльных каментатараў, якія мусяць пакідаць на форумах лаяльныя каментары на адрас улады. На нарадзе скардзіліся, што тролі “Адзінай Расіі непераканаўчыя. У выніку было прынята рашэнне аператыўна “нарошчваць лік каментатараў і навучаць іх.

Па матэрыялах расійскай прэсы

Каментаваць