Расія. Башкірыя супраць цэнтра

Партыя «Адзіная Расія» прыстрашыла прэзідэнта Башкірыі Муртазу Рахімава выключэннем з партыі за вельмі рэзкую крытыку федэральнай улады. Падставай стала сенсацыйнае інтэрв’ю Рахімава газеце «Московский Комсомолец». Скандал разгарэўся пасля таго, як у выданні было апублікавана шырокае інтэрв’ю прэзідэнта Башкірыі, у якім ён раскрытыкаваў палітычную сістэму і, на яго меркаванне, залішне цэнтралізаваную рэгіянальную палітыку федэральных уладаў.

Партыя «Адзіная Расія» прыстрашыла прэзідэнта Башкірыі Муртазу Рахімава выключэннем з партыі за вельмі рэзкую крытыку федэральнай улады. Падставай стала сенсацыйнае інтэрв’ю Рахімава газеце «Московский Комсомолец». Скандал разгарэўся пасля таго, як у выданні было апублікавана шырокае інтэрв’ю прэзідэнта Башкірыі, у якім ён раскрытыкаваў палітычную сістэму і, на яго меркаванне, залішне цэнтралізаваную рэгіянальную палітыку федэральных уладаў. Рахімаў прызнаўся, што яму сорамна глядзець на Дзярждуму, дзе дамінуе «Адзіная Расія», і заявіў пра неабходнасць тэрміновай мадэрнізацыі партыйнай сістэмы, пакуль краіна канчатковая не «скацілася» ў часы СССР. Прэзідэнт Башкірыі зноў падкрэсліў, што не мае намеру пакідаць сваёй пасады раней тэрміна, і заявіў, што рэспубліка не прыме новага кіраўніка звонку. На наступны дзень прэс-служба «Адзінай Расіі» заявіла, што ў партыі чакаюць тлумачэнняў ад свайго сябра. «Мы будзем размаўляць з Муртазой Губайдулавічам, каб ён растлумачыў свае выказванні», — прывяла прэс-служба словы кіраўніка ЦВК партыі Андрэя Вараб’ёва. А Андрэй Ісаеў, віцэ-спікер думы і сябра бюро вышэйшай рады «Адзінай Расіі», не чакаючы той размовы, ужо заявіў, што башкірскі прэзідэнт абразіў «Адзінаю Расію». Акрамя таго, прыгразіў, што партыя не будзе больш падтрымліваць кандыдатуру Рахімава на пасаду башкірскага прэзідэнта. У самой Башкірыі ў апараце прэзідэнта падобныя выказванні выклікалі здзіўленне. За апошні час гэта ўжо другі адкрыты палітычны дэмарш супраць Масквы з боку губернатараў-старажылаў. Нагадаем, што лідэр Мурманскай вобласці Юры Еўдакімаў у сакавіку падчас выбарчай кампаніі мэра Мурманска дазволіў рэзкія крытычныя заўвагі ў адрас «Адзінай Расіі». Канфлікт завяршыўся яго адстаўкай.

Па матэрыялах выдання «Новый Регион» (Расія)
 

Каментаваць