Расія. Безалкагольны новы год

Парламент і кіраўніцтва Санкт-Пецярбургу прыняла рэгіянальную праграму па барацьбе з п'янствам. Праграма будзе дзейнічаць да 2020-га года і павінна кардынальна палепшыць сітуацыю ў гэтай галіне. Галоўным чынам мэта будзе дасягнутая за кошт рознага кшталту сацыяльнаспартовых праграм і поўнай забароны публічнай рэкламы піва. Парламентарыі з берагоў Нявы будуць патрабаваць ад дзяржаўнай Думы адпаведных зменаў у Закон аб рэкпаме. Аднак на гэтым вайна з зялёным змеем не закончылася.

Парламент і кіраўніцтва Санкт-Пецярбургу прыняла рэгіянальную праграму па барацьбе з п'янствам. Праграма будзе дзейнічаць да 2020-га года і павінна кардынальна палепшыць сітуацыю ў гэтай галіне. Галоўным чынам мэта будзе дасягнутая за кошт рознага кшталту сацыяльнаспартовых праграм і поўнай забароны публічнай рэкламы піва. Парламентарыі з берагоў Нявы будуць патрабаваць ад дзяржаўнай Думы адпаведных зменаў у Закон аб рэкпаме. Аднак на гэтым вайна з зялёным змеем не закончылася. У дадатак дэпутаты патрабавалі ад мэра Валянціны Матвіенка тэрмінова падпісаць закон, паводле якога ў святочныя дні будзе дзейнічаць «алкагольны каменданцкі час». Крамы будуць гандляваць гарэлкай максімум толькі гадзіну. Напярэдадні святаў гандаль алкагольнай прадукцыя будзе працягвацца пару гадзін. Калі мэр пагодзіцца з прапановай дэпутатаў, то 2011-ы год Піцер сустрэне ў фармаце сухога закону.

Па матэрыялах расійскай прэсы

Каментаваць