Расія. Будзе катарга без права перапіскі?

У Маскве адбыўся Кангрэс па крымінальнаму праву, на які сабраліся самыя вядомыя юрысты Расіі. У фінальнай рэзалюцыі яны заклікалі ўрад да рэформы Крымінальнага кодэксу. Найбольш радыкальную рэформу прапанаваў кіраўнік камітэта Савету Федэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве, заслужаны юрыст Расіі Аляксей Аляксандраў. Ён выступіў з праектам увесці ў крымінальнае права пакаранне ў выглядзе цяжкой фізічнай працы без амністыі, памілавання, спатканняў і перапіскі.

У Маскве адбыўся Кангрэс па крымінальнаму праву, на які сабраліся самыя вядомыя юрысты Расіі. У фінальнай рэзалюцыі яны заклікалі ўрад да рэформы Крымінальнага кодэксу. Найбольш радыкальную рэформу прапанаваў кіраўнік камітэта Савету Федэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве, заслужаны юрыст Расіі Аляксей Аляксандраў. Ён выступіў з праектам увесці ў крымінальнае права пакаранне ў выглядзе цяжкой фізічнай працы без амністыі, памілавання, спатканняў і перапіскі. Такія меры, на яго думку, варта прымаць у адносінах да людзей, якіх асудзілі па артыкулах «тэрарызм», «гандаль наркотыкамі», «забойства дзяцей». «Катаржныя працы маглі б па-сутнасці замяніць смяротнае пакаранне», — паведаміў Аляксандраў. Ідэя адразу выклікала пратэсты праваабаронцаў, якія лічаць, што прапанова караць катаргай юрыдычна некарэктная і супярэчыць міжнароднаму праву. Праўда, яны вымушаны прызнаць, што нешта ў гэтай сферы трэба рабіць, паколькі насельніцтва дасюль у большасці лічыць, што пажыццёвае зняволенне не кампенсуе смяротнага пакарання.

Па матэрыялах расійскай прэсы

Каментаваць