Расія. Ці быў Пушкін атэістам?

Вядомы твор А.С. Пушкіна «Казка пра папа і яго работніка Балду» не дае жыцця РПЦ. Святар Свята-Траецкага сабора горада Армавір на Кубані айцец Павел выдаў тыражом 4000 асобнікаў казку Пушкіна ў рэдакцыі Васіля Жукоўскага. У гэтым варыянце адзін з галоўных герояў не поп, а купец. Як вядома, Жукоўскі, да якога пасля смерці паэта перайшлі правы на публікацыю пушкінскіх твораў, змушаны быў змяніць пушкінскі тэкст казкі перад першай публікацыяй у 1840 годзе з-за царкоўнай цэнзуры. Спецыялісты Дзяржаўнага музея А.С.



Вядомы твор А.С. Пушкіна «Казка пра папа і яго работніка Балду» не дае жыцця РПЦ. Святар Свята-Траецкага сабора горада Армавір на Кубані айцец Павел выдаў тыражом 4000 асобнікаў казку Пушкіна ў рэдакцыі Васіля Жукоўскага. У гэтым варыянце адзін з галоўных герояў не поп, а купец. Як вядома, Жукоўскі, да якога пасля смерці паэта перайшлі правы на публікацыю пушкінскіх твораў, змушаны быў змяніць пушкінскі тэкст казкі перад першай публікацыяй у 1840 годзе з-за царкоўнай цэнзуры. Спецыялісты Дзяржаўнага музея А.С. Пушкіна ў Маскве тлумачаць, што Жукоўскі не раз змяняў некаторыя словы ў вершах свайго сябра, каб яны прайшлі царкоўную цэнзуру перад публікацыяй. Першапачатковы пушкінскі варыянт казкі, дзе Балда паступіў служыць да папа, быў апублікаваны ў 1882 годзе ў зборы твораў Пушкіна. Сёння царква жадае, па словах святара з Армавіра, аднавіць гістарычную справядлівасць і даказаць, што і Пушкін «не быў атэістам».

Паводле расійскай прэсы

Каментаваць