Расія. Чачэнцы ўшаноўваюць Масхадава

Актывісты чачэнскага незалежнага руху шырока святкуюць дзве гадавіны, якія звязаныя з асобай Аслана Масхадава. Дзесяць гадоў таму былы савецкі вайсковец Аслан Масхадаў стаў прэзідэнтам на той момант дэ-факта незалежнай ад Расіі Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя (ЧРІ). Праз чатыры гады яго забілі ў выніку спецыяльнай аперацыі расійскіх спецслужбаў. Падпольны парламент ЧРІ прыняў з гэтай нагоды спецыяльную заяву, у якой назваў Масхадава “лідэрам нацыянальна-вызвольнай барацьбы і законным прэзідэнтам.

Актывісты чачэнскага незалежнага руху шырока святкуюць дзве гадавіны, якія звязаныя з асобай Аслана Масхадава. Дзесяць гадоў таму былы савецкі вайсковец Аслан Масхадаў стаў прэзідэнтам на той момант дэ-факта незалежнай ад Расіі Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя (ЧРІ). Праз чатыры гады яго забілі ў выніку спецыяльнай аперацыі расійскіх спецслужбаў. Падпольны парламент ЧРІ прыняў з гэтай нагоды спецыяльную заяву, у якой назваў Масхадава “лідэрам нацыянальна-вызвольнай барацьбы і законным прэзідэнтам. Адначасова з’явіўся невядомы запіс інтэрв’ю Масхадава, які быў зроблены незадоўга да ягонай смерці. У інтэрв’ю Масхадаў кажа пра тое, што хутка павінны пачацца мірныя перамовы паміж ЧРІ і Расіяй, прычым пры ўдзеле МЗС Германіі і Швейцарыі. Гэтыя словы даюць шмат каму падставы падазраваць, што Масхадава забілі, заманіўшы ў пастку на быццам бы намечаныя перамовы. Пытанне — хто выступаў гарантам ягонай бяспекі на тых перамовах? Аналітыкі адзначаюць, што адзіны з тагачасных прадстаўнікоў ЧРІ на Захадзе, які адказваў за знешнія кантакты, пасля забойства Масхадава перайшоў на бок Расіі.


Па матэрыялах “Чеченпрес
 

Каментаваць