Расія. Чым ніжэй градус цэльсія, тым больш градус сепаратызму

Упраўленне ФСБ па Карэліі распачало крымінальную справу па факце з’яўлення ўлётак у памежным з Фінляндыяй Сартавальскім раёне. Ва ўлётках — заклікі да выхаду раёна са складу Расіі і далучэнню да Фінляндыі. Дэпутат Заканадаўчага сходу Карэліі Людміла Афанасьева лічыць, што пракламацыі неяк звязаныя з крытычным становішчам у камунальнай сферы. "Я сама жыхарка Сартавалы і вымушана 8 гадзін праводзіць заняткі з навучэнцамі пры 6 градусах цяпла, а потым бегчы ў сваю халодную кватэру, дзе ў мяне два інваліда.

Упраўленне ФСБ па Карэліі распачало крымінальную справу па факце з’яўлення ўлётак у памежным з Фінляндыяй Сартавальскім раёне. Ва ўлётках — заклікі да выхаду раёна са складу Расіі і далучэнню да Фінляндыі. Дэпутат Заканадаўчага сходу Карэліі Людміла Афанасьева лічыць, што пракламацыі неяк звязаныя з крытычным становішчам у камунальнай сферы. "Я сама жыхарка Сартавалы і вымушана 8 гадзін праводзіць заняткі з навучэнцамі пры 6 градусах цяпла, а потым бегчы ў сваю халодную кватэру, дзе ў мяне два інваліда. Я на ўласнай шкуры ведаю, як жывуць людзі ў Сартавале", — цытуе дэпутата мясцовае выданне. Па дадзеных Афанасьевай, усяго на тэрыторыі Сартавальскага раёна выяўлена каля 50 улётак. Па некаторых звестках, улёткі маглі распаўсюдзіць сябры падпольнай арганізацыі "Pro Karelia", якая выступае за ўваход у склад Фінляндыі былых фінскіх тэрыторый. Апошнія адышлі да СССР пасля другой сусветнай вайны. Між тым, пракурор Карэліі прызнаў, што ў апошні час у Карэліі з’явілася "глеба" для экстрэмістаў.

Па матэрыялах расійскай прэсы

Каментаваць