Расія. Далай-лама памірыць калмыкаў

У Элісце (сталіца Калмыкіі) на поўным сур’ёзе чуюцца заклікі тэрмінова выклікаць у край духоўнага лідара будыстаў, да якіх, як вядома, належаць і калмыкі. Выключна Далай Лама, на думку шмат каго, здольны памірыць дзве фракцыі ў мясцовай эліце, узаемаадносіны якіх перайшлі ў стан адкрытай сілавой разборкі. Лідар адной з іх — мэр Элісты Эрдні Шагджыеў, лідар другой — яго намеснік Баатр Бадаеў. Яблыкам канфлікту стала вакансія гарадскога «сіці-менеджара», якую хоча кантраляваць кожная з груповак.

У Элісце (сталіца Калмыкіі) на поўным сур’ёзе чуюцца заклікі тэрмінова выклікаць у край духоўнага лідара будыстаў, да якіх, як вядома, належаць і калмыкі. Выключна Далай Лама, на думку шмат каго, здольны памірыць дзве фракцыі ў мясцовай эліце, узаемаадносіны якіх перайшлі ў стан адкрытай сілавой разборкі. Лідар адной з іх — мэр Элісты Эрдні Шагджыеў, лідар другой — яго намеснік Баатр Бадаеў. Яблыкам канфлікту стала вакансія гарадскога «сіці-менеджара», якую хоча кантраляваць кожная з груповак. Максімальнай вастрыні супрацьстаянне дасягнула 24 красавіка, калі група дэпутатаў на чале з Бадаевым у суправаджэнні каля сотні прыхільнікаў спартовага целаскладу паспрабавала прайсці ў будынак мэрыі. У выніку завязалася масавая бойка, якую спыніла толькі ўмяшанне супрацоўнікаў паліцыі і спецназу. Цяпер ахова офіса мэрыі Элісты ўзмоцнена, знадворку ўвесь час знаходзіцца паліцэйскі патруль. Тым не менш, Шагджыеў і яго каманда баяцца выходзіць з будынку: па яго перыметры ўвесь час стаяць групкі маладых людзей з яўна не добрымі намерамі. Спробы Масквы выступіць арбітрам у канфлікце пакуль не мелі вынікаў. Такім чынам, адна надзея на Далай-ламу.

Паводле расійская прэсы

Каментаваць