Расія. Экстрэмістаў будуць лячыць у вар’ятарнях?

На сайце расійскага МУС з’явіўся праект федэральнага закона «Пра асновы сістэмы прафілактыкі правапарушэнняў у Расійскай Федэрацыі», які прадугледжвае вядзенне індывідуальнай працы з патэнцыйнымі парушальнікамі. Да прафілактыкі правапарушэнняў адносяцца таксама «прымусовыя меры медыцынскага характару». Такога кшталту прафілактыка ўключае «амбулаторнае лячэнне ў псіхіятра, знаходжанне ў псіхіятрычным стацыянары, у тым ліку з інтэнсіўным назіраннем». На думку праваабаронцаў, гэта не што іншае, як вяртанне карнай псіхіятрычнай медыцыны часоў СССР.

На сайце расійскага МУС з’явіўся праект федэральнага закона «Пра асновы сістэмы прафілактыкі правапарушэнняў у Расійскай Федэрацыі», які прадугледжвае вядзенне індывідуальнай працы з патэнцыйнымі парушальнікамі. Да прафілактыкі правапарушэнняў адносяцца таксама «прымусовыя меры медыцынскага характару». Такога кшталту прафілактыка ўключае «амбулаторнае лячэнне ў псіхіятра, знаходжанне ў псіхіятрычным стацыянары, у тым ліку з інтэнсіўным назіраннем». На думку праваабаронцаў, гэта не што іншае, як вяртанне карнай псіхіятрычнай медыцыны часоў СССР. «Суд можа прыняць рашэнне пра правядзенне псіхіятрычнага абследавання за супрацьпраўнае дзеянне. Але што ў дадзеным законе пад ім разумеецца? Калі пад правапарушэннем разумеецца іншадумства, то гаворка ідзе пра карную псіхіятрычную медыцыну, якая ўжывалася ў Савецкім Саюзе», — кажа адзін з юрыстаў-правабаронцаў. Сітуацыя яшчэ больш крытычная з-за таго, што, па законе, над бальніцамі няма грамадскага кантролю. Адпаведна, іх не могуць правяраць праваабаронцы. Пакуль лёс новага закону не зразумелы. Між тым, адзін з дырэктараў адной з маскоўскіх псіхіятрычных клінік ананімна прызнаўся: «У выпадку прыняцця закону мы будзем лячыць не ад шызафрэніі, а па прысуду суда».

Па матэрыялах расійскай прэсы

Каментаваць