Расія. Грызлоў стаў супергероем коміксаў

Галоўнай навіной у расійскім палітычным жыцці стала з’яўленне ў сеціве коміксаў, героем якіх выступае цяперашні спікер Дзяржаўнай думы Барыс Грызлоў. Коміксы з’явіліся на сайце, які зарэгістраваны ў Канадзе. Персанаж графічнага Грызлова вельмі падобны да супергероя. Пасля заканчэння пасяджэння Дзярждумы Грызлоў займаецца тым, што змагаецца са злачынцамі, якія арганізуюць тэракты і катастрофы. За ўсімі гэтымі злачынствамі стаіць нехта Ч.О. (Чорны алігарх). У першай серыі наш герой паспеў толькі разабрацца з яго агентам у адміністрацыі Крамля.

Галоўнай навіной у расійскім палітычным жыцці стала з’яўленне ў сеціве коміксаў, героем якіх выступае цяперашні спікер Дзяржаўнай думы Барыс Грызлоў. Коміксы з’явіліся на сайце, які зарэгістраваны ў Канадзе. Персанаж графічнага Грызлова вельмі падобны да супергероя. Пасля заканчэння пасяджэння Дзярждумы Грызлоў займаецца тым, што змагаецца са злачынцамі, якія арганізуюць тэракты і катастрофы. За ўсімі гэтымі злачынствамі стаіць нехта Ч.О. (Чорны алігарх). У першай серыі наш герой паспеў толькі разабрацца з яго агентам у адміністрацыі Крамля. Думаецца, у наступнай ён дабярэцца і да гэтага Ч.О. Назіральнікі разышліся ў меркаваннях, хто мог зрабіць з Барыса супергероя. Адны бачаць тут нейкую іронію. Іншыя лічаць, што комікс замовіў нехта з атачэння спікера, каб зрабіць яму прыемнае.

Па матэрыялах “Независимой газеты (Расія)
 

Каментаваць