Расія. Юбілей ідэолага татарскага нацыяналізму

У Казані ў галоўным тэатры татарскай сталіцы з помпай адзначылі 70-годдзе пісьменніка Айдара Халіма, вядомага нацыяналіста. Айдар Халім праславіўся як заўзяты русафоб. «Гвалт, мацюкі, гарэлка, бруд, вошы, падман, пажары, падпалы, кара смерцю, згвалтаванні, самагубствы — вось што мне прынёс рускі народ. І больш нічога», — піша ён. Рускі народ, па меркаванні татарскага пісьменніка, «мафіёзны», а шлюбы татараў з рускімі «заражаюць татарскую нацыю ўсімі хваробамі і брудам славянскай рэчаіснасці».

У Казані ў галоўным тэатры татарскай сталіцы з помпай адзначылі 70-годдзе пісьменніка Айдара Халіма, вядомага нацыяналіста. Айдар Халім праславіўся як заўзяты русафоб. «Гвалт, мацюкі, гарэлка, бруд, вошы, падман, пажары, падпалы, кара смерцю, згвалтаванні, самагубствы — вось што мне прынёс рускі народ. І больш нічога», — піша ён. Рускі народ, па меркаванні татарскага пісьменніка, «мафіёзны», а шлюбы татараў з рускімі «заражаюць татарскую нацыю ўсімі хваробамі і брудам славянскай рэчаіснасці». Нягледзячы на такую творчасць, юбілей Халіма адбыўся пад патранатам дзяржавы. Больш таго, татарскі ўрад, здаецца, гатовыя выканаць даўнюю мару Халіма — пабудаваць помнік ахвярам штурму Казані войскамі Івана Жахлівага. Прынамсі такое пытанне ўжо ставілася на павестку дня працы прэм’ера. Адзіная версія адказу на пытанне, чаму чыноўнікі, якія ходзяць пад Масквой, падтрымліваюць Халіма, магчыма, звязана з персанальнымі стаўленнем юбіляра да Мінцімера Шайміева, папярэдняга кіраўніка аўтаноміі. Шайміева, якога шмат хто не любіць, Халім у свой час адкрытым тэкстам называў «прыстасаванцам» і «дыктатарам».

Паводле расійскай прэсы

Каментаваць