Расія. Каўказцы за парад суверэнітэтаў

Якуція стала першым суб’ектам Расейскай Федэрацыі, якая аператыўна адрэагавала на прадпісанне Канстытуцыйнага суда. Нагадаем, на мінулым тыдні КС у сваім лісце патрабаваў, каб рэгіянальныя ўлады ў тэрміновым парадку прывялі мясцовыя заканадаўствы ў адпаведнасць з Асноўным законам краіны ў частцы, дзе гаворка ідзе пра права на суверэнітэт. Якуты так і зрабілі. Тым часам каўказскія рэспублікі, уключаныя ў чорны спіс КС, не збіраюцца спяшацца з выкананнем гэтага прадпісання.

Якуція стала першым суб’ектам Расейскай Федэрацыі, якая аператыўна адрэагавала на прадпісанне Канстытуцыйнага суда. Нагадаем, на мінулым тыдні КС у сваім лісце патрабаваў, каб рэгіянальныя ўлады ў тэрміновым парадку прывялі мясцовыя заканадаўствы ў адпаведнасць з Асноўным законам краіны ў частцы, дзе гаворка ідзе пра права на суверэнітэт. Якуты так і зрабілі. Тым часам каўказскія рэспублікі, уключаныя ў чорны спіс КС, не збіраюцца спяшацца з выкананнем гэтага прадпісання. “Яны будуць ігнараваць такога кшталту прадпісанні да таго часу, пакуль не атрымаюць ад федэральнага цэнтра цвёрдых тлумачэнняў, — сцвярджае адзін крамлёўскі службовец. Самае цікавае, што ў рэгіянальных канстытуцыях хапае і іншых недахопаў. Да прыкладу, Асноўны закон Кабардзіна-Балкарыі кажа, што ў выпадку ўзнікнення супярэчнасцей з федэральным законам і нарматыўна-прававымі актамі, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі рэспублікі, дзейнічаюць законы Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі. Такім чынам, у пытанні суверэнітэту фармальна закон на баку каўказцаў.


Па матэрыялах “Независимой газеты (Расія)
 

Каментаваць