Расія. Казакі патрабуюць аднавіць Вобласць Войска Данскога

Грамадскія казацкія арганізацыя Дона заявілі пра неабходнасць аднаўлення Вобласці Войска Данскога. Такая адміністратыўная адзінка існавала ў часы Расійскай імперыі. У 1920-м бальшавікі правялі адміністратыўную рэформу, у выніку якой вобласць, якая карысталася некаторай аўтаноміяй, была ліквідавана. На яе базе стварылі Растоўскую вобласць, а частку казацкіх земляў аддалі суседзям. На думку цяперашняга атамана данскіх казакоў Міколы Казіцына, акт 1920 года быў замахам на этнічнае адзінства казакоў. Атаманы ўжо напісалі ліст да Мядзведзева з просьбай пра рэформу.

Грамадскія казацкія арганізацыя Дона заявілі пра неабходнасць аднаўлення Вобласці Войска Данскога. Такая адміністратыўная адзінка існавала ў часы Расійскай імперыі. У 1920-м бальшавікі правялі адміністратыўную рэформу, у выніку якой вобласць, якая карысталася некаторай аўтаноміяй, была ліквідавана. На яе базе стварылі Растоўскую вобласць, а частку казацкіх земляў аддалі суседзям. На думку цяперашняга атамана данскіх казакоў Міколы Казіцына, акт 1920 года быў замахам на этнічнае адзінства казакоў. Атаманы ўжо напісалі ліст да Мядзведзева з просьбай пра рэформу. Пакуль, аднак, ініцыятыва казакоў выглядае дастаткова экзатычнай. Калі ўжо адраджаць казацкія вобласці, то трэба вяртаць ім і былую аўтаномію, якую яны мелі ў царскія часы. Акрамя таго, гэта ініцыятыва абавязкова прывядзе да этнічных і нават міжнародных канфліктаў: невялікая частка былой Вобласці Войска Данскога ў 1920 годзе перайшла ў склад Украіны.


Па матэрыялах “Независимой газеты (Расія)
 

Каментаваць