Расія. Краснадар супраць Екацярынадару

У сталіцы Кубані кіпяць страсці вакол магчымага перайменавання яе сталіцы Краснадару. Адпаведна ініцыятыве мясцовых уладаў, горад будзе мець гістарычную назву Екацярынадар. Напэўна, калі б ідэя была агучаная ў іншыя часы, да яе паставіліся б больш абыякава. Аднак на двары крызіс, і, здавалася, чыноўнікам трэба не шыльды з назвамі змяняць, а займацца іншымі справамі. У горадзе ўзнікла грамадзянская ініцыятыва “За Краснадар, куды ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх незадаволеных рэжымам партый і груповак: ад лібералаў і падманутых акцыянераў да анархістаў і камуністаў.

У сталіцы Кубані кіпяць страсці вакол магчымага перайменавання яе сталіцы Краснадару. Адпаведна ініцыятыве мясцовых уладаў, горад будзе мець гістарычную назву Екацярынадар. Напэўна, калі б ідэя была агучаная ў іншыя часы, да яе паставіліся б больш абыякава. Аднак на двары крызіс, і, здавалася, чыноўнікам трэба не шыльды з назвамі змяняць, а займацца іншымі справамі. У горадзе ўзнікла грамадзянская ініцыятыва “За Краснадар, куды ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх незадаволеных рэжымам партый і груповак: ад лібералаў і падманутых акцыянераў да анархістаў і камуністаў. На мітынг сабралася каля тысячы чалавек. Яны заклікалі ўлады прысвяціць сваю ўвагу вырашэнню не тапаграфічных, а сацыяльных праблем. Па заканчэнні мітынгу міліцыя затрымала адну пенсіянерку. Тым часам у горадзе пачало працаваць падпольнае інтэрнэт-радыё “Ектерина–FM". Аўтары перадач смяюцца з архаічных забабонаў айцоў гораду. Напрыклад, галоўнай праблемай будучага Екацярынадару яны лічаць практыку дрэннага прывязвання казакамі сваіх каней, якія ў выніку могуць стварыць пробкі на дарогах.

Па матэрыялах “Нового региона (Расія)

Каментаваць