Расія: Кроўная помста — не для інгуша

Прэзідэнт Інгушэціі Юнус-Бек Евкураў правёў у сталіцы краю Магасе незвычайную сустрэчу. На яе былі запрошаныя прадстаўнікі сем’яў, які знаходзяцца ў стане кроўнай помсты. Традыцыя патрабуе, каб родныя помсцілі за забойства свайго сямейніка. Пры гэтым адказнымі за забойства лічыцца не толькі сам забойца, аднак і яго блізкія, і нават дальнія родзічы. Па статыстцы МУС, сёння 180 інгушскіх сямей помсцяць адна адной. За апошнія гады ахвярамі стала каля 100 чалавек. Справа зайшла так далёка, што пра пачатак кроўнай помсты сталі агалошваць публічна, праз прэсу.

Прэзідэнт Інгушэціі Юнус-Бек Евкураў правёў у сталіцы краю Магасе незвычайную сустрэчу. На яе былі запрошаныя прадстаўнікі сем’яў, які знаходзяцца ў стане кроўнай помсты. Традыцыя патрабуе, каб родныя помсцілі за забойства свайго сямейніка. Пры гэтым адказнымі за забойства лічыцца не толькі сам забойца, аднак і яго блізкія, і нават дальнія родзічы. Па статыстцы МУС, сёння 180 інгушскіх сямей помсцяць адна адной. За апошнія гады ахвярамі стала каля 100 чалавек. Справа зайшла так далёка, што пра пачатак кроўнай помсты сталі агалошваць публічна, праз прэсу. Падчас сустрэчы з «кроўнікамі» прэзідэнт заклікаў іх да прымірэння. Тым больш, па яго словах, для гэтага ёсць падстава. Зараз рэспубліка збіраецца адзначыць гадавіну трагедыі — у лютым спаўняецца 65 гадоў з часу дэпартацыі інгушскага народу. Зварот прэзідэнта меў вынікі. Так, папросту на сустрэчы прымірыліся дзве сям’і, якія былі ворагамі з 1970 года.

Паводле «Независимой газеты» (Расія)
 

Каментаваць