Расія. Лібералы абараняюць фашыстаў

Цікава адрэагавалі расійскія лібералы на рашэнне маскоўскіх уладаў часова прыпыніць дзейнасць арганізацыі «Рух супраць нелегальнай эміграцыі» (ДПНИ). Рух, у прыватнасці, абвінавачваюць у экстрэмізме, а канкрэтна ў арганізацыі атак футбольных фанатаў на прадстаўнікоў каўказскай дыяспары. Здавалася б, правільнае рашэнне ўладаў выклікала адмоўную рэакцыю сярод ліберальных апанентаў сістэмы. На ліберальных сайтах пішуць пра тое, што забараняць рух няма сэнсу, паколькі ён нікога не прадстаўляе. Гэта мёртвая структура, якая хутка сама памрэ (гэта, дарэчы, абсалютная праўда).

Цікава адрэагавалі расійскія лібералы на рашэнне маскоўскіх уладаў часова прыпыніць дзейнасць арганізацыі «Рух супраць нелегальнай эміграцыі» (ДПНИ). Рух, у прыватнасці, абвінавачваюць у экстрэмізме, а канкрэтна ў арганізацыі атак футбольных фанатаў на прадстаўнікоў каўказскай дыяспары. Здавалася б, правільнае рашэнне ўладаў выклікала адмоўную рэакцыю сярод ліберальных апанентаў сістэмы. На ліберальных сайтах пішуць пра тое, што забараняць рух няма сэнсу, паколькі ён нікога не прадстаўляе. Гэта мёртвая структура, якая хутка сама памрэ (гэта, дарэчы, абсалютная праўда). У выніку лібералы прыйшлі да высновы: «Забарона сёння ДПНИ паводле «антыэкстрэмісцкага» заканадаўства — гэта палітычныя рэпрэсіі заўтра супраць апазіцыйнай сцэны. Наступнымі могуць быць левыя з групоўкі «Левы Фронт» або лібералы з Аб’яднага грамадзянскага Фронту ці руху «Іншая Расія». Дыскусія пра тое, як лібералам ставіцца да пераследу ДПНИ, працягваецца.

Па матэрыялах расійскай прэсы

Каментаваць