Расія. Міронаў хоча пераплюнуць Зюганава

У партыі «Справядлівая Расія» пачалася рэформа, ініцыяваная лідарам Сяргеем Міронавым. Перад саратнікамі пастаўленая амбіцыйная задача — «Справядлівая Расія» «павінна стаць партыяй №2» на выбарах у Дзярждуму. Для гэтага, як заяўлена ў афіцыйным паведамленні «Справядлівай Расіі», будзе скарочана «60 працэнтаў супрацоўнікаў цэнтральнага апарата партыі».

Праводзіць непапулярныя рэформы лідар «Справядлівай Расіі» Сяргей Міронаў даручыў новаму кіраўніку апарата, дэпутату Дзярждумы Алегу Міхееву. Сам спадар Міхееў распавёў, што ў выніку скарачэння апарата і пераразмеркаванні паўнамоцтваў за кожным супрацоўнікам будуць выразна замацаваныя пэўныя функцыі.

Чаму пасля рэформы апарату эсэры пераплюнуць камуністаў на выбарах, застаецца сакрэтам. Сам спадар Міхееў адзначыў, што, паколькі пазбегнуць ужывання адміністрацыйнага рэсурсу партыяй улады не атрымаецца, пра лідуючае становішча «Справядлівай Расіі» пакуль гаворкі не ідзе.

Па матэрыялах расійскай прэсы

Каментаваць